Беларускі Хельсінкскі Камітэт апублікаваў справаздачу аб даследаванні "Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека ў беларускім грамадзянскім сектары: стан, праблемы і выклікі".
Даследаванне праводзілася з лістапада 2022 па кастрычнік 2023 года.
Мэта даследавання - вызначыць бягучы стан сегмента беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праблемы і выклікі ў гэтай сферы з пункту гледжання як правайдэраў, так і спажыўцоў адукацыйных паслуг.
Вынікі даследавання прапанаваны правайдэрам для далейшай дыскусіі і пошуку шляхоў павышэння якасці адукацыі ў сферы правоў чалавека ў сектары беларускіх АГС.
Для збору дадзеных праводзіўся:
- маніторынг публічнай інфармацыі, якая ёсць на анлайн-рэсурсах беларускіх АГС, якія займаюцца нефармальнай адукацыяй у сферы правоў чалавека;
- 11 экспертных інтэрв'ю з прадстаўнікамі беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека;
- апытанне спажыўцоў адукацыйных паслуг, якія прадстаўляюцца правайдэрамі нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праз гугл-форму. Мы склалі дзве асобныя анкеты: для людзей, якія маюць базавую юрыдычную адукацыю і працуюць у сферы юрыспрудэнцыі, і для людзей, якія маюць іншы прафесійны бэкграўнд. Усяго мы атрымалі 148 анкет.
Прачытаць справаздачу аб даследаванні можна тут.