Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН
Тэкст: www.spring96.org
ПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама ў правядзенні сумленных і справядлівых выбараў.
bel