Гэты дакумент уяўляе сабой кароткі аналіз міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне прадастаўлення дапамог па беспрацоўі, што з'яўляецца часткай права на сацыяльнае забеспячэнне, гарантаванага арт. 9 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.
Мэта дакумента - прыцягнуць увагу да міжнародных стандартаў з боку дзяржаўных органаў і экспертнай супольнасці, якія бяруць удзел у працэсе ўнясення змяненняў у заканадаўства краіны па пытанні павышэння памеру дапамогі па беспрацоўі асобным катэгорыям беспрацоўных, а таксама ў працэсах змены механізму матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных і развіццю сістэмы страхавання ад беспрацоўя.