выбары*2025

Заява пра пачатак экспертнай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі* у Беларусі 26 студзеня 2025 года

24.10.2024

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з 2008 года аб'ядноўвае намаганні найстарэйшых праваабарончых арганізацый Беларусі — праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта — для назірання за выкананнем выбарчых правоў грамадзян Беларусі і ацэнкі выбараў на прадмет адпаведнасці міжнародным стандартам.

bel
Подписка на RSS - выбары*2025