Дискриминация
БХК паслядоўна працуе з тэмай дыскрымінацыі. Сярод нашых найбольш актуальных актыўнасцей:
1) Распрацоўка Канцэпцыі сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі». Дакумент распрацаваны ў рамках рэалізацыі Плана дзеянняў на 2023 год, прынятага Кантактнай групай па Беларусі Савета Еўропы, з удзелам эксперт:ак беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, эксперт:ак Савета Еўропы пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
2) Ацэнка сітуацыі з дыскрымінацыяй за 5 гадоў (2019-2023) у межах Нацыянальнага індэкса правоў чалавека.
3) Ацэнка дыскрымінацыі як трэнду дзяржаўнай палітыкі ў рамках падрыхтоўкі аналітычных аглядаў.
Каб лепш пагрузіцца ў тэму, а таксама зразумець, якія здаровыя паводзіны можна чакаць ад дзяржавы, бізнесу і што можа зрабіць сам чалавек, наш базавы тэкст "Што такое дыскрымінацыя: тлумачэнні ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта".
-
Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі»