#абарона адвакатаў і юрыстаў #database #рэанімацыя сэнсаў #стажыроўкі для студэнтаў
Прафесійная супольнасць (адвакаты, юрысты, студэнты, якія вывучаюць права) - найважнейшы правайдэр абароны правоў чалавека. Мы займаемся абаронай, адвакатаваннем, адукацыяй і стварэннем інструментаў, якія аблягчаюць працу, каб узмацніць супольнасць.
#абарона адвакатаў і юрыстаў
Мы абараняем прафесійную супольнасць, выкарыстоўваючы міжнародныя механізмы. Напрыклад, пастаянна вядзем камунікацыю са Спецыяльным дакладчыкам ААН у абарону адвакатаў. Адлюстравалі рэальную сітуацыю з вяршэнствам права і доступам да правасуддзя ў Альтэрнатыўнай справаздачы аб імплементацыі ЦУР 16, а таксама ў Агульнай альтэрнатыўнай справаздачы, якая датычыць рэалізацыі ўсіх ЦУР у Беларусі, падрыхтаванай прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці пры каардынацыі офіса Святланы Ціханоўскай.
Таксама мы пастаянна праводзім унутрыкраінную адвакацыю. Напрыклад, дзякуючы нам ва ЎПК РБ было замацаванае права сведкі на адваката. Мы прасоўвалі рэкамендацыі беларускіх НДА аб унясенні зменаў і дадаткаў у праект «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусі па пытаннях удасканальвання дзейнасці адвакатуры».
#database
Мы распрацавалі спецыяльны пашуковік па стандартах правоў чалавека. Гэты рэсурс эканоміць час і дазваляе хутка зарыентавацца ў міжнародных стандартах правоў чалавека па ключавых запытах.
- Дапамагае хутка нарасціць пачатковую экспертызу па неабходным аспекце правоў чалавека.
- Дапамагае ўзмацніць юрыдычны дакумент (скаргу, заўвагу) релевантнымі міжнароднымі стандартамі правоў чалавека, прытым такой інфармацыі няма ў папулярных прафесійных базах.
- Дапамагае мэнэджарам праектаў зарыентавацца ў парадку дня адносна Беларусі.
#стажыроўкі для студэнтак_у
Мы арганізуем трохмесячныя ан-лайн стажыроўкі для студэнтак_у і магістрантак_у юрыдычных спецыяльнасцяў. Даведайцеся больш на internship.belhelcom.org
#рэанімацыя сэнсаў #асветніцкія матэрыялы
Мы распрацоўваем навучальныя і асветніцкія матэрыялы.
Некаторыя матэрыялы для мэтавай аўдыторыі:
- дапаможнік “Вытворчасць па справе аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнне з іх калізій і прававой нявызначанасці“
- відэаблогі “Рэанімацыя сэнсаў”:
- Чалавек і дзяржава: хто каму і што павінен. Эпізод 1
- Абмежаванні правоў чалавека: як усталяваць баланс асабістага і грамадскага і ці патрэбна гэта. Эпізод 2
- Міжнароднае і нацыянальнае права: узбоўтаць, але не змешваць? Эпізод 3
- Канстытуцыя: як правільна чытаць і пісаць. Эпізод 4
- Вайна і права: асноўнае. Эпізод 5