Ва ўмовах цяперашняга глыбокага крызісу прав чалавека мы прызнаём адсутнасць рэальнага ўзаемадзеяння з уладай. У той жа час БХК разглядае ўладу як найважнейшы інстытут, ад якога залежаць рэалізацыя і абарона правоў чалавека.
***
Тысячы нявінных людзей знаходзяцца або прайшлі праз зняволенне, сотні тысяч людзей пакінулі краіну, баючыся быць падвергнутымі самавольным затрыманням. Усё гэта — зламаныя лёсы.
Нягледзячы на тое, што гэта ўжо здарылася, усё яшчэ застаецца магчымасць хаця б нейкім чынам змякчыць наступствы. Мы яшчэ раз заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі, вызваліць і рэабілітаваць палітычных зняволеных і пачаць шукаць шляхі вырашэння ўтворанага крызісу.
Калі вы «звычайны дзяржаўны службовец», «звычайны супрацоўнік праваахоўных органаў» і ад вас «нічога не залежыць», паспрабуйце мінімізаваць шкоду ад сваіх дзеянняў: запавольвайцеся, сабатажуйце злачынныя прыказы і пастановы, памятайце, што побач з вамі нявінныя людзі, якія проста рэалізуюць свае правы.