Пераслед Дзмітрыя Казлова (блогер "Шэры кот"): супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці
16 студзеня 2020 г. Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер “Шэры кот”, у чарговы раз быў асуджаны судом г. Орша на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Таксама вядома, што на Дзмітрыя Казлова агулам склалі восем пратаколаў па арт. 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыях і за распаўсюд заклікаў да ўдзелу ў іх) і яго чакае яшчэ адзін судовы працэс 27 студзеня ў судзе Ленінскага раёну г. Мінска.