Накіравалі Незалежнай экспертцы ААН па правах пажылых людзей інфармацыю аб гвалце і жорсткім абыходжанні з пажылымі палітычнымі зняволенымі
БХК накіраваў інфармацыю Незалежнай экспертцы ААН па правах пажылых людзей у рамках яе запыту для падрыхтоўкі тэматычнага Савету па правах чалавека ў 2023 годзе па пытаннях гвалту, жорсткага абыходжання і пагарды ў дачыненні да пажылых людзей.
У паведамленні мы зазначылі, што не менш за 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў.