The Equal Rights Trust ў партнёрстве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам* апублікавалі справаздачу аб дыскрымінацыі ў Беларусі

 28 лістапада, паралельна з Віленскім самітам Усходняга Партнёрства ЕС у Літве, The Equal Rights Trust (ERT) у партнёрстве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам прадставілі даклад "За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі".

Гэты даклад з'яўляецца першай  усёабдымнай справаздачай аб дыскрымінацыі і няроўнасці па ўсіх падставах і ва ўсіх сферах жыцця ў Беларусі. Ён заснаваны на шырокіх палявых даследаваннях, інтэрв'ю, фокус-групах і сур'ёзным аналізе заканадаўства і палітыкі. Даклад таксама дае шэраг дэталёвых рэкамендацый беларускім уладам, якія тычацца неабходных рэформаў у заканадаўстве, палітыцы і практыцы роўнасці і недыскрымінацыі. 

Даклад раскрывае комплексную карціну і пытаецца, ці здольныя беларускія ўлады дасягнуць пастаўленай мэты роўнасці і «дзяржавы для народа», выяўляючы пры гэтым непавагу да фундаментальных правоў чалавека. Даклад прыводзіць значныя пасведчані дыскрымінацыі на падставе рэлігіі, этнічнай прыналежнасці, мовы і палітычных поглядаў ў дачыненні да тых, хто асацыюецца з неартадаксальным бачаннем будучыні краіны. У той жа час даклад прыводзіць прыклады шэраг прагрэсіўных мер, накіраваных на паскарэнне руху ў напрамку роўнасці для жанчын, людзей з інваліднасцю і іншых груп, якія традыцыйна падвяргаюцца дыскрымінацыі. 

"За паўгадзіны да вясны" прэзентаваны ў той час, калі Беларусь удзельнічала ў Віленскім Саміце Усходняга Партнёрства ЕС. ЕС доўгі час быў рухаючай сілай для ўдасканалення заканадаўства аб роўнасці як у 28 краінах-сябрах, так і ў суседніх краінах. У апошнія гады ЕС падтрымлівае развіццё заканадаўства аб роўнасці ў Албаніі, Босніі і Герцагавіне, Македоніі, Малдове, Сербіі, Украіне і Чарнагорыі. Імклівы прагрэс у іншых Еўрапейскіх краінах пакінуў Беларусь ззаду, так што сёння, нягледзячы на ​​набор прагрэсіўных сацыяльных праграм для дыскрымінаваных груп, абарона ад дыскрымінацыі ў краіне з'яўляецца адной з самых слабых у Еўропе. 

Цяпер, у сувязі з сустрэчай ЕС і Беларусі на гэтым саміце, ERT і БХК заклікаюць абодва бакі да супрацоўніцтва ў развіцці ўсёабдымнага заканадаўства аб роўнасці, якое дасць магчымасць Беларусі як выканаць свае міжнародныя абавязацельствы, так і дасягнуць сваіх уласных мэтаў. 

*Поўная статутная назва РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", тут і ў іншых тэкстах - таксама БХК і Беларускі Хельсінкскі Камітэт