Адукацыя для юрыст:ак – адкрыццё інфармацыйнага пункта Савета Еўропы для беларуса:к у Вільні – канцэпт антыдыскрымінацыйнага заканадаўства. Савет Еўропы працягвае паслядоўна падтрымліваць умацаванне патэнцыялу беларускіх экспертаў у сферы роўнасці і недыскрымінацыі. Беларускі Хельсінкскі Камітэт ўносіць свой экспертны ўклад у гэтую працу. // 06.12.2024
Праз адсутнасць магчымасці арганізаваць паўнавартаснае назіранне за выбарчай кампаніяй, накіроўваць сваіх назіральнікаў у выбарчыя камісіі ды на ўчасткі для галасавання ў сувязі з асцярогай за бяспеку назіральнікаў, мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі-2025 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, ды інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах. // 24.10.2024