Пошук
Навіна
Адукацыя для юрыст:ак – адкрыццё інфармацыйнага пункта Савета Еўропы для беларуса:к у Вільні – канцэпт антыдыскрымінацыйнага заканадаўства. Савет Еўропы працягвае паслядоўна падтрымліваць умацаванне патэнцыялу беларускіх экспертаў у сферы роўнасці і недыскрымінацыі. Беларускі Хельсінкскі Камітэт ўносіць свой экспертны ўклад у гэтую працу.
У гэтым тэксце мы публікуем спасылкі на ўсе аналітычныя справаздачы кампаніі.
Наш сайт і фэйсбук – цяпер экстрэмісцкія матэрыялы. Выканайце рэкамендацыі па мінімізацыі рызык!
Апублікаваная першая справаздача кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Праз адсутнасць магчымасці арганізаваць паўнавартаснае назіранне за выбарчай кампаніяй, накіроўваць сваіх назіральнікаў у выбарчыя камісіі ды на ўчасткі для галасавання ў сувязі з асцярогай за бяспеку назіральнікаў, мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі-2025 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, ды інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах.
Больш за палову 2024 года не назіралася істотнага ўзмацнення легалізацыі рэпрэсій. Дзяржава, як кракадзіл, які адкусіў вялікі кавалак правоў і свабод у 2023 годзе, «ператраўлівае» яго, засяродзіўшыся на ўнясенні неабходных змяненняў у ніжэйшыя акты і пашырэнні спектра супрацьпраўных практык.
Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі прыняў заключныя заўвагі па аб'яднаных дваццаць чацвёртым і дваццаць пятым перыядычных дакладах Беларусі
Тэрмін падачы заяўкі: 17 верасня 2024 г. уключна. Увага, патрэбна прымацаваць CV.
Рашэннем Суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля ад 7 чэрвеня 2024 года, які прайшоў без папярэдняга апавяшчэння і ўдзелу прадстаўнікоў арганізацыі, "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя старонка ў Facebook "Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Правы чалавека ў Беларусі" і афіцыйны сайт арганізацыі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta у супрацоўніцтве з Беларускім ПЭНам і Lawtrend накіравалі Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі альтэрнатыўны даклад, які закранае ў тым ліку праблемы, якія ўзніклі ў выніку палітыкі ўладаў пасля 2020 г.
Мінскі абласны суд 24 чэрвеня асудзіў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера да смяротнага пакарання шляхам расстрэлу. Як паведаміў Праваабарончы цэнтр "Вясна", Крыгера, былога супрацоўніка Нямецкага Чырвонага крыжа, абвінавачваюць, у прыватнасці, у "найміцтве", "тэрарызме", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і "наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін".
У 2023 годзе Нацыянальны індэкс правоў чалавека склаў 2,4 з 10.
Тлумачэнні Беларускага Хельсінкскага Камітэта датычна пастановы Міністэрства культуры N24, што ўносіць змены ў Інструкцыю «Аб эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалту і жорсткасці, прадукцыі па сэксуальнай адукацыі і палавым выхаванні, а таксама прадукцыі сэксуальнага прызначэння».
Фокус міжнароднай адвакацыі – намаганні па вызваленні палітычных зняволеных і прарыве рэжыму incommunicado, стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання расследавання з боку УВКПЧ сітуацыі ў Беларусі і падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.
Краіне патрэбна антыдыскрымінацыйнае заканадаўства і ваша эмпатыя. Ваша эмпатыя даступная ўжо цяпер.
Прэзентуем даныя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека датычна дыскрымінацыі ў межах Zero Discrimination Week #ZDW, якую праводзіць моладзевая арганізацыя "ІншыЯ"
Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваныя для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве. Пра гэта сведчаць: непразрыстае фармаванне выбарчых камісій; узгодненыя ўладнай вертыкаллю спісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты і зарэгістраваных кандыдатаў; агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасць, але мерапрыемствы ды іх медыйнае асвятленне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсці прагаласаваць; працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні; атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў, рыторыкай адносна "планаў экстрэмістаў" і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасавання; непразрыстая працэдура падліку галасоў; поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў.
Сярод высноваў: найбольш яскрава штучны характар перыяду агітацыі бачны праз асвятленне гэтага этапу ў дзяржаўных СМІ. Пры агульнай шчыльнасці інфармавання, яно адлюстроўвае не канкурэнтную палітычную барацьбу альтэрнатыўных бачанняў будучыні краіны, а агульныя словы пра важнасць выбараў і пра абавязак выбаршчыкаў узяць удзел у выбарах (з акцэнтам на датэрміновым галасаванні, які захоўваецца)
Цалкам відавочна, што ўжо пятая смерць палітвязня ў месцах пазбаўлення волі за такі кароткі час праз не аказанне належнай медычнай дапамогі з'яўляецца следствам сістэмнай дзяржаўнай палітыкі бесчалавечнага абыходжання з людзьмі, заснаванага на палітычных матывах.
Сярод высноваў: адзначаецца рэзкі рост партыйнага прадстаўніцтва за кошт створанай у 2023 г. Беларускай партыі "Белая Русь": яе чальцамі з'яўляюцца 42,3% кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў і 27,6% кандыдатаў у мясцовыя Саветы, пры гэтым імітацыйны характар такой партыйнасці відавочны з наяўнасці значнай колькасці акругаў, дзе супрацьстаяць адзін аднаму чальцы гэтай партыі;
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае сваю экспертную місію па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
Цалкам відавочна, што чарговая смерць палітвязня ў месцах пазбаўлення волі за такі кароткі час праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі, з'яўляецца следствам дзяржаўнай палітыкі бесчалавечнага абыходжання з людзьмі, заснаванага на палітычных матывах.
Напрыканцы 2023 г. і мы хочам падзяліцца тым, што ў нас не атрымалася або спрацавала ня так, як хацелася. Для нас гэта спроба асэнсаваць недахопы і запрасіць да такога асэнсавання калег і партнёраў, каб на наступны год палепшыцца.
Сёння апублікавана справаздача аб фармаванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.
Год без Алега. На адмысловай старонцы мы сабралі ўспаміны ад яго калег і калежанак па праваабарончым сектары і міжнародных партнёраў.
Даследаванне праводзілася з лістапада 2022 па кастрычнік 2023 г., каб вызначыць бягучы стан сегмента беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праблемы і выклікі ў гэтай сферы з пункту гледжання як правайдэраў, так і карыстальнікаў адукацыйных паслуг.
Для таго, каб зафіксаваць, на якім этапе ў выкананні рэкамендацый дзяржава знаходзіцца на дадзены момант, беларуская праваабарончая кааліцыя пры ўдзеле іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці падрыхтавала прамежкавую справаздачу.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі адказалі на шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары, чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй-2024 важны для беларускага грамадства, у якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі.
Мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі 2024 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, і інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах.
Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і дэмакратычныя дзяржавы прымаць больш эфектыўныя меры па спыненні беспакаранасці.
Заява датычна прызнання былымі палітвязнямі людзей, да інфармацыі аб якіх не было своечасовага доступу, і неабходнасці іх рэабілітацыі.
Разбіраем, якія стандарты правоў чалавека і канстытуцыйныя гарантыі парушае новы ўказ. Як мінімум: права на роўны зварот (недыскрымінацыя); права на свабоднае перамяшчэнне; права на неўмяшанне ў асабістае, сямейнае жыццё; права браць шлюб і засноўваць сям'ю; права кожнага дзіцяці на рэгістрацыю і набыццё грамадзянства; права ўласнасці. Патэнцыйна: права на працу і права на адукацыю.
Тэрміны стажыроўкі: 09/10 — 09/01. Дэдлайн для заявак — 17.09.23
Дзяржава апраўдвае прызнанне арганізацый, якія ажыццяўляюць мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека і адстойваюць грамадскія інтарэсы, экстрэмістамі надуманымі прычынамі нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку, у той час як сапраўднай падставай з'яўляецца падаўленне любой нязгоды з дзеяннямі ўладаў.
Спойлер: амаль па ўсіх рэкамендацыях Беларусь атрымала самую нізкую адзнаку.