У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка 2015 г. пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
Вынікі назірання штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіранне праводзіцца на 3,24 % ад 6 129 выбарчых участкаў) і дазваляюць ацаніць асноўныя тэндэнцыі правядзення датэрміновага галасавання. Размешчаная ніжэй інфармацыя была апрацаваная са 155 выбарчых участкаў на стан 10.00 раніцы 7 кастрычніка.
Паводле дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 155 выбарчых участкаў, колькасць прагаласаваўшых за першы дзень датэрміновага галасавання па дадзеных назіральнікаў склала 10344 чалавек, а паводле пратаколаў УВК 10949 чалавек. Розніца складае 605 чалавек, альбо 5,5%.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"