9 чэрвеня адбыўся справаздачна-выбарчы сход, у якім прынялі ўдзел 36 дэлегатаў. Сход прадстаўнікоў абмеркаваў вынікі працы грамадскага аб'яднання ў справаздачным перыядзе і абраў кіруючыя органы БХК. Старшынёй аб'яднання абраны Алег Гулак, яго намеснікам - Васіль Санковіч; членамі Рады на бліжэйшыя 2 гады сталі Павал Левінаў (прадстаўнік у Віцебску), Яўген Чапурышкін (прадстаўнік у Бабруйску), Уладзімір Краўчанка (прадстаўнік у Магілёве), Васіль Бераснеў (прадстаўнік у Оршы), Зміцер Чарных (каардынатар юрыдычных праграм аб'яднання), Алег Гулак і Васіль Санковіч. У назіральны сойм ўвайшлі Аляксандр Сасноў, Вячаслаў Болбат, Сяргей Законнікаў, Валеры Шчукін, Валерый Фадзееў, Мікалай Аляксандраў, Андрэй Фёдараў, Іосіф Навумчык, Гары Паганяйла.
Была прынятая рэзалюцыя.