Апублікаваны агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень-жнівень 2024 года. Нагадваем, што БХК рыхтуе такі агляд кожныя чатыры месяцы.
Пра агляд
У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыі на яе з боку міжнароднай супольнасці па трох кірунках:
- Агульныя меры: сістэмныя змены — заканадаўства, стратэгіі, палітыкі, якія вызначаюць умовы і перадумовы рэалізацыі правоў чалавека ў краіне;
- Правапрымяняльная практыка: канкрэтныя парушэнні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў;
- Ключавыя рашэнні і рэакцыі міжнародных структур: звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Наша аналітыка дапаможа лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, а таксама пашырыць праваабарончы фокус аналітыкі ў сумежных галінах (палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы і г.д.). Яна будзе карыснай для выпрацоўкі стратэгій і пазіцый.
Травень — жнівень, 2024
Калі паспрабаваць апісаць тое, што адбываецца ў другім трыместры, адной метафарай — гэта кракадзіл. Больш за палову 2024 года не назіралася істотнага ўзмацнення легалізацыі рэпрэсій. Дзяржава, як кракадзіл, які адкусіў вялікі кавалак правоў і свабод у 2023 годзе, «ператраўлівае» яго, засяродзіўшыся на ўнясенні неабходных змяненняў у ніжэйшыя акты і пашырэнні спектра супрацьпраўных практык.
На малюнку, згенераваным Shutterstock.AI, кракадзіл выглядае нібыта расслабленым, але насамрэч застаецца небяспечным для ўсіх.
Але, вядома, метафара спрашчае рэальнасць. Даведацца пра ўсе трэнды можна на trends.belhelcom.org.