
Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніцаў і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.
У гэтым тэксце мы публікуем спасылкі на ўсе аналітычныя справаздачы кампаніі.
- Сітуацыя перад выбарамі*2025. Першая справаздача кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
 - Аналітычная cправаздача аб утварэнні тэрытарыяльных выбарчых камісій
 - Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдата
 - Аналітычная справаздача аб утварэнні ўчастковых камісій
 - Аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарнай агітацыяй
 - Папярэдняя аналітычная справаздача паводле вынікаў назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
 
*Для мэтаў гэтай заявы ды іншых дакументаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тэрмін "выбары*" у дачыненні да выбарчай кампаніі – 2025 выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна, паколькі любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае, перш за ўсё, умовы, калі напоўніцу рэалізуюцца правы і свабоды, уключна з свабодай слова, свабодай мірных сходаў і асацыяцый, правам удзельнічаць у кіраванні сваёй дзяржавай, свабодай ад дыскрымінацыі, што ў цяперашні час у Беларусі практычна адсутнічае.




