Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аналітычныя матэрыялы, распрацаваныя экспертамі арганізацыі на падставе вывучэння заканадаўства і практыкі зваротаў грамадзян. Гэтыя матэрыялы павінны спрыяць больш эфектыўнаму выкананню нашай краінай Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Нагадаем, што 25 верасня 2015 года дзяржавы-члены ААН аднагалосна прынялі «Парадак дня ў галіне Ўстойлівага Развіцця на перыяд да 2030 года», што замацоўвае 17 Мэтаў Ўстойлівага Развіцця. Рэспубліка Беларусь актыўна ўключылася ў працэс выканання Мэтаў, прызначаны Нацыянальны каардынатар.
Прапануем вашай увазе гэтыя матэрыялы:
- Пытанні папярэджання сацыяльнага ўтрыманства ў кантэксце дасягнення Мэтаў Ўстойлівага Развіцця
- Меры, прынятыя ў сферы садзейнічання занятасці ў Беларусі, і іх адпаведнасць нормам Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах
- Аналітычная запіска па пытанні міжнародных стандартаў у сферы прадастаўлення дапамогі па беспрацоўі, якія ўжываюцца да Беларусі як краіны-удзельніцы Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах