Паганяйла выкліканы для дачы тлумачэнняў

2.06.2021
UPD. У прысутнасці адваката Гары Пятровіч даў тлумачэнні. Апытанне доўжылась каля 2,5 гадзін.
 
Гары Пятровіч Паганяйла выкліканы ў Цэнтральны РУУС г. Мінска да 10.00 3 чэрвеня для дачы тлумачэнняў па факце публікацыі яго інтэрв'ю рэсурсу Charter97.org (гэты тэкст перадрукаваў рэсурс moyby.com)
 
Нагадаем, Гары Пятровіч з'яўляецца кіраўніком юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Ён працаваў адвакатам, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі, народным суддзёй, кіраўніком аддзела адвакатуры Міністэрства юстыцыі, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска. З 1976 г. займаў шэраг пасад у Цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку кіраўніка аддзела адвакатуры. 

З 1991 па 1993 г.г. — Прэзідэнт Саюза адвакатаў Беларусі. З лістапада 1997 па кастрычнік 2003 г.г. - сябра міжтэрытарыяльнай калегіі адвакатаў Гільдыі расійскіх адвакатаў. 

З 1998 г. — намеснік Старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта. З ліпеня 2007 г. - старшыня юрыдычнай камісіі БХК*, эксперт БХК*, эксперт БХК* па нацыянальных і міжнародных механізмах абароны правоў чалавека. 

З 2006 — сябра Беларускай Асацыяцыі журналістаў (БАЖ). 

Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь. Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі.