Алег Гулак, Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта выкліканы 24 сакавіка на допыт ў цэнтральны апарат Следчага камітэта ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Нумар крымінальнай справы не ўдакладняецца.
Мы разглядаем гэта як ціск і спробу перашкоды дзейнасці праваабарончай арганізацыі.
Нагадаем, што валанцёры Беларускага Хельсінкскага Камітэта назіралі за выбарамі, абаранялі адвакатаў з выкарыстаннем міжнародных механізмаў, абаранялі правы беларусаў на пенсіі, займаліся прасоўваннем адмены прымусовай працы (дэкрэты "аб дармаедах" і аб "дрэваапрацоўцы", размеркаванне), пастаянна інфармавалі міжнародныя органы пра сітуацыю ў краіне і інш.