Заключэнне «amicus curiae» па справе па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

30.08.2021
27 жніўня Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Суд вырашыў прызнаць усе довады прадстаўніка БАЖ пра тое, што пазоў не варта задавальняць, неістотнымі. Згодна з рашэннем Вярхоўнага суда, прадстаўнік адказчыка «няправільна разумее закон».
 
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" публікуе сваё заключэнне па гэтай справе.