Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў

6.03.2021

Як нам стала вядома, Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе крымінальную справу, распачатую па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна”[1].

Згаданая крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). На сённяшні дзень у яго межах праводзяцца актыўныя следчыя дзеянні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў, кватэрах сяброў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні. Сябра Рады ПЦ "Вясна" Зміцер Салаўёў з'яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Відавочна, што спіс пераследаваных праваабаронцаў не зачынены. 

Паводле афіцыйных каментароў СК, ПЦ "Вясна", на думку органаў следства, ажыццяўляе фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў, якiя дамагаюцца мэты здзяйснення іх удзельнікамі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. 

Мы лічым гэтае абвінавачанне абсалютна надуманым і неабгрунтаваным, а атаку на Праваабарончы цэнтр "Вясна" – палітычна матываваным пераследам, які мае на мэце спыніць дзейнасць дадзенай праваабарончай арганізацыі, запалохаць іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, працягнуць узмацненне атмасферы страху ў грамадстве. 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з'яўляецца адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый Беларусі, створанай для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій, якія пачаліся вясной 1996 г. і якія працягваюцца ў той ці іншай форме да цяперашняга часу. З моманту свайго заснавання "Вясна" дапамагла дзясяткам тысяч беларускіх грамадзян і займалася на працягу ўсёй сваёй гісторыі абаронай і прасоўваннем правоў чалавека, ажыццяўляла бесперапынны маніторынг іх выканання. Дзейнасць ПЦ "Вясна" высока ацэньваецца як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. За час свайго існавання "Вясна" і яе члены былі ўзнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі ў галіне правоў чалавека. 

У сувязі з гэтым "Вясна" і актывісты арганізацыі неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям і пераследу. У 2001 г. арганізацыя была пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. Дадзенае рашэнне было прызнана камітэтам па правах чалавека парушэннем права на свабоду асацыяцый. У 2011 г. кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі за атрыманне замежнай дапамогі на праваабарончую дзейнасць арганізацыі. 

Мы, праваабарончыя і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, выказваем сваю салідарнасць з ПЦ "Вясна" і яго дзейнасцю, цалкам падтрымліваем заяву Рады ПЦ “Вясна” і разглядаем крымінальны пераслед яе сябраў выключна як пераслед за актыўную праваабарончую дзейнасць.

Пераслед ПЦ "Вясна" і яго актывістаў зяўляецца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, а менавіта Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства падтрымліваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў, Кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб'яднанняў і інш.

Мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калегаў-праваабаронцаў, аказання ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць і ў чарговы раз патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Спынення пераследу, арыштаў і іншага ціску на праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.

  2. Неадкладнага спынення крымінальнага пераследу ПЦ "Вясна" і яго сябраў.

  3. Неадкладнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў ПЦ "Вясна" Марфы Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, праваабаронцаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотняў іншых палітычных зняволеных.

  4. Забеспячэння гарантый неўмяшання ў законную праваабарончую дзейнасць, спынення кампаніі дыскрэдытацыі праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

 

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і інстытуцыі публічна выказаць ацэнку пераследу беларускіх праваабаронцаў, у прыватнасці ПЦ "Вясна", а таксама выкарыстоўваць разнастайныя спосабы для аказання ўплыву на змяненне дадзенай сітуацыі.

Мы таксама заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі да салідарных дзеянняў адносна пераследваных беларускіх калег.

 

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці[2]:

Организации гражданского общества:
Центр правовой трансформации (Lawtrend)
РПОО “Белорусский Хельсинкский Комитет”
ОО “Белорусская ассоциация журналистов”
Ассамблея неправительственных демократических организаций
РОО “Правовая инициатива”
Простое общество "Инициатива FORB"
Консультационный центр по актуальным международным практикам и их имплементации в праве “Хьюман Константа”
Беларусский ПЭН-Центр
ПУ “Белорусский документационный центр”
Гродненский детский хоспис
Социально-информационное учреждение “ТаймАкт”
Белорусский Конгресс демократических профсоюзов
ПОО “Фонд им.Льва Сапеги”
ОО “Образовательный центр “ПОСТ”
ОО “Женское независимое демократическое движение”
Гражданская инициатива против беззакония в судах и прокуратуре
Местный культурно-просветительский фонд “Щорсы и Хрептовичи”
Дом прав человека им.Б.Звоскова

Организации, входящие в состав Платформы гражданской солидарности, присоединившиеся к заявлению:
Общественное объединение «Достоинство», Казахстан
Ассоциация УМДПЛ, Украина
Хельсинкский фонд домов прав человека, Польша
Фонд «Общественный вердикт», Россия
Центр участия и развития, Грузия
Международное партнерство за права человека, Бельгия
Хельсинкская гражданская ассамблея – Ванадзор, Армения
Crude Accountability, США
Центр гражданских свобод, Украина
Центр исследования правовой политики, Казахстан
Общественное объединение «Правозащитное движение: Бир Дуйно Кыргызстан», Кыргызстан
Промо ЛЕКС, Молдова
Правозащитный центр Азербайджана, Азербайджан
Казахстанское международное бюро по правам человека и соблюдению законности, Казахстан
Нидерландский Хельсинкский комитет, Нидерланды
Права человека в области психического здоровья - Глобальная инициатива Федерации по психиатрии, Нидерланды
Клуб прав человека, Азербайджан
Харьковская региональная фундация “Общественная альтернатива”, Украина
Центр прав человека, Грузия
Правозащитный центр «Мемориал», Россия
ДРА – Немецко-русский обмен, Германия
Центр развития демократии и прав человека, Россия
Общественная организация «Гражданский контроль», Россия
Болгарский Хельсинкский комитет, Болгария
Либерэко партнерство за права человека, Германия/Швейцария
Инициатива за права человека, Украина
Норвежский Хельсинкский комитет, Норвегия
Восток-SOS, Украина
Швейцарский Хельсинкский комитет, Швейцария
Сеть ОБСЕ, Швеция
Институт свободы и безопасности репортеров, Швейцария
Humanrights.ch, Швейцария
Международный совет по реабилитации жертв пыток, международная неправительственная организация
Македонский Хельсинкский комитет, Северная Македония
Грузинский центр психосоциальной и медицинской реабилитации жертв пыток, Грузия