Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Гары Паганяйла адмоўлена, бо ў яго дзеяннях адсутнічаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт.367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта краіны). // 25.06.2021
Патрабуем неадкладна вызваліць палітвязняў Германа Быхава, Сяргея Бобашава, Аляксандра Аграйцовіча, Дзмітрыя Бабка, Юрыя Бірука і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. // 17.06.2021
Патрабуем перагляду прынятых у дачыненні да Сяргея Моніча мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, а таксама яго вызвалення з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд // 16.06.2021
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, патрабуем ад уладаў Беларусі перагляду прынятых у дачыненні да Міхаіла Добыша мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, а таксама яго вызвалення з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд // 16.06.2021
Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Аляксандра Емельяновіча, Сяргея Шчыценку, Алега Кулешу, Мікалая Ісаенку, Сяргея Касцюкевіча, Барыса Ляшкевіча, Віталя Літвіна, Глеба Раманава, Данііла Хабаўца, Аляксандра Цімафеева, Вячаслава Трафімука і спыніць іх крымінальны пераслед // 15.06.2021