Мы раім грамадзянам, якія былі ў Акрэсціна і сутыкнуліся з невыноснымі ўмовамі, пісаць скаргі ў пракуратуру і патрабаваць правесці праверку адпаведнасці ўмоў утрымання закону. Таксама звяртаем увагу, што заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі праверкі па ўласнай скарзе. Рэкамендуем карыстацца гэтым правам, каб разумець, ці адбылася праверка. Так, напрыклад, можна звярнуцца з пісьмовым запытам аб тым, дзе і ў якім парадку вы можаце азнаёміцца з матэрыяламі праверкі. На такі запыт павінен быць дадзены афіцыйны адказ. // 29.07.2021
Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы ўразлівых груп і вырашаць іх. // 23.07.2021
Міністэрства да 16 ліпеня хоча атрымаць дакументы па 30 пазіцыях, якія тычацца перыяду з 1 студзеня 2018 па ліпень 2021 года. Сярод іншага: перапіска арганізацыі, гадавыя планы дзейнасці; пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў; дакументы, якія тычацца правядзення і ўдзелу ў мерапрыемствах у краіне і за яе межамі. // 16.07.2021
14 ліпеня 2021 года адбылася чарговая атака на грамадзянскую супольнасць: па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацый.
Ператрусы прайшлі ў офісах Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадскай арганізацыі «Імёны», Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, «Руха «За свабоду!», Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC, арганізацыі «Гендэрныя ініцыятывы», праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», грамадскай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў», БНФ, АГП, на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» і інш. // 15.07.2021