Навіны

Пазіцыя праваабарончых арганізацый у сувязі з затрыманнем і заключэннем пад варту Сяргея Сацука
Сяргей Сацук вядомы як журналіст і рэдактар, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Адным з яго гучных расследаванняў была серыя публікацый у анлайн-выданні "Ежедневник" аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя Беларусі. Пазней у дачыненні да шэрагу высокапастаўленых службовых асоб Міністэрства аховы здароўя былі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды за карупцыйную дзейнасць. // 03.04.2020
Сыходзім на невялікі каранцін
Усе кансультацыі праз [email protected] // 14.03.2020
Сумесная заява праваабарончых і ЛГБТ-арганізацый і ініцыятыў адносна актыўнасцяў, накіраваных на дыскрымінацыю ЛГБТ у Беларусі
Мы заклікаем улады Беларусі не ініцыяваць якіх-небудзь заканадаўчых зменаў, якія пацягнуць дыскрымінацыю прадстаўнікоў сацыяльнай групы ЛГБТ і з вялікай верагоднасцю справакуюць рост нецярпімасці і гвалту ў грамадстве. // 13.03.2020
Даступная бэта-версія базы міжнародных стандартаў і рэкамендацый дагаворных органаў у галіне правоў чалавека, рэлевантных для Беларусі
Рэсурс эканоміць час і дапамагае хутка зарыентавацца ў міжнародных стандартах правоў чалавека па ключавых запытах. // 10.03.2020