Навіны

  • COVID-19, бізнес і правы чалавека: выклікі і стратэгіі паводзін (аналітычная запіска)

    Дакумент прапануе разгледзець баланс інтарэсаў бізнесу і чалавека ва ўмовах пандэміі COVID-19. У дакуменце прадстаўлены аналіз асноўных фактараў, якія ўплываюць на пошук такога балансу, а таксама агляд асноўных стратэгій паводзін і некаторых канкрэтных мер, якія важна прадпрымаць бізнэсу як працадаўцу і як вытворцу тавараў і паслуг, а таксама дзяржаве як рэгулятару для абароны чалавека як індывіда, які валодае правамі , і як асновы сучаснага эканамічнага росту. Дакумент складзены з улікам рэкамендацый МАП, СААЗ, УВКПЧ ААН, Міжнароднай гандлёвай палаты, беларускай і замежнай практыкі. //
  • Вынікі сходу прадстаўнікоў БХК

    25 чэрвеня адбыўся сход прадстаўнікоў БХК, на якім абмеркавалі вынікі працы арганізацыі за апошнія два гады. Праца БХК за справаздачны перыяд прызнана сходам прадстаўнікоў здавальняючай. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы

    Удзел у кіраванні краіны праз працэдуру перыядычных, свабодных і дэмакратычных выбараў з’яўляецца адной са свабодаў, рэалізацыя якой гарантаваная грамадзянам Беларусі, як Канстытуцый, так і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. //
  • Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў з нагоды парушэння правоў Віктара Бабарыкі і перашкодаў у працы адвакатаў

    У гэтым звароце мы просім звярнуць пільную ўвагу таксама на парушэнне правоў аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і кіраўніка яго ініцыятыўнай групы, у тым ліку права не падвяргацца адвольным затрыманням, права на доступ да юрыстаў для атрымання прававой дапамогі па абароне сваіх правоў, і звярнуцца да ўрада Беларусі з тэрміновым заклікам спыніць парушэнні правоў удзельнікаў выбарчай кампаніі, а таксама ўсіх іншых грамадзян і выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы па павазе і рэалізацыі правоў чалавека ў Беларусі. //
  • Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН

    Праваабаронцы просяць спецдакладчыкаў у межах адпаведных спецпрацэдур звярнуцца да ўраду Беларусі з просьбай прыняць неадкладныя меры па выкананню Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых дакументах. //
  • Старонкі