Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
Мінск, 3 жніўня 2017 г.
2 жніўня 2017 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – “ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры” - быў затрыманы Генадзь Фядыніч, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Пазней ён быў адпушчаны. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Генадзю Фядынічу, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.