мірныя сходы

Накіравалі ў Спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне па пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў

20.02.2023

Беларускі Хельсінкскі Камітэт сумесна з ПЦ "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў і "Lawtrend" падрыхтавалі паведамленне на тэму прыцягнення да крымінальнай адказнасці за сур'ёзныя парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў. Паведамленно было накіравана ў рамках прызыву Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі.

bel

Пераслед Дзмітрыя Казлова (блогер "Шэры кот"): супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці

24.01.2020

16 студзеня 2020 г. Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер “Шэры кот”, у чарговы раз быў асуджаны судом г. Орша на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Таксама вядома, што на Дзмітрыя Казлова агулам склалі восем пратаколаў па арт. 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыях і за распаўсюд заклікаў да ўдзелу ў іх) і яго чакае яшчэ адзін судовы працэс 27 студзеня ў судзе Ленінскага раёну г. Мінска. 

bel

Патрабуем ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў

4.05.2019

Супольная заява праваабарончых арганізацый

25 красавіка 2019 г. стала вядома, што арганізатары традыцыйнага шэсця “Чарнобыльскі шлях” былі вымушаныя адклікаць раней пададзеную імі ў Мінгарвыканкам заяўку аб дазволе правядзення шэсця і мітынгу і адмовіцца ад яго правядзення па прычыне немагчымасці аплаты арганізатарамі выдаткаў па правядзенню дадзенага мерапрыемства. Згодна з агучанай імі інфармацыі, выдаткі склалі 5737 беларускіх рублёў, альбо больш за 2000 даляраў ЗША.

bel

Праваабаронцы асуджаюць масавыя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення мірных сходаў 25 сакавіка 2018 г.

26.03.2018

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў па ўсёй краіне напярэдадні масавых мерапрыемстваў у гонар стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама падчас і пасля правядзення мірных сходаў. Паводле звестак праваабаронцаў, 25 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі не менш як 110 чалавек. У дачыненні як мінімум 12 чалавек у г. Мінску былі складзены пратаколы па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

bel
Subscribe to RSS - мірныя сходы