Камітэт па правах чалавека ацаніў ажыццяўленне рэкамендацый у дачыненні да наступнай дзейнасці (працэдура Follow-up): тлумачэнні БХК

17.08.2023

Камітэт па правах чалавека ацаніў ажыццяўленне рэкамендацый у дачыненні да наступнай дзейнасці (працэдура Follow-up). Аналітыкі Беларускага Хельсінкскага Камітэта тлумачаць, як ідуць справы.

Спойлер: амаль па ўсіх рэкамендацыях Беларусь атрымала самую нізкую адзнаку.

Нагадаем, што ў снежні 2022 года праваабаронцы накіравалі ў Камітэт па правах чалавека (КПЧ) прамежкавы дaклад  аб выкананні Рэкамендацый Камітэта Рэспублікі Беларусь, выкладзеных ім у Заключных заўвагах па пятым перыядычным дакладзе Беларусі аб выкананні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (Пакт).

Справаздачу падрыхтавала кааліцыя праваабарончых арганізацый Беларусі, якая ўдзельнічала ў прадстаўленні Альтэрнатыўнай справаздачы ў КПЧ у рамках разгляду пятага перыядычнага дакладу. Пад каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта над справаздачай працавалі, у прыватнасці, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Human Constanta, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Прававая ініцыятыва.

Даклад дзяржавы вы можаце знайсці тут.