Увечары 16 снежня памёр кіраўнік арганізацыі Алег Гулак.
Па папярэднім дыягназе ў яго спынілась сэрца.
Інфармацыя аб развітанні будзе на наступным тыдні.
Спачуваем блізкім. // 17.12.2022
Камітэт разглядзіць даклад Рэспублікі Беларусь і інфармацыю ад праваабарончых арганізацый на сваёй вясновай сесіі, якая пройдзе 27 лютага – 24 сакавіка 2023 года. // 13.12.2022
У паведамленні мы адзначылі, што пазбаўленне каталіцкай грамады доступу ў Чырвоны касцёл з'яўляецца працягам практыкі парушэння правоў католікаў Беларусі, так, ужо адбываліся палітычна матываваныя пераследы, утручанне і абмежаванне рэлігійных традыцый і звычаяў. Мы падкрэслілі, што вышэйзгаданыя дзеянні дзяржавы ўяўляюць сабой структурную дыскрымінацыю каталікоў у Беларусі. // 13.12.2022
На думку БХК, такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя як парушэнне Беларуссю сваіх абавязальніцтваў па міжнародным праве, у прыватнасці, пункта 2 артыкула 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім гаворыцца, што смяротныя прысуды могуць быць вынесеныя толькі за самыя цяжкія злачынствы. Камітэт па правах чалавека, у сваю чаргу, растлумачыў у заўвагах агульнага парадку № 36, што тэрмін "найбольш цяжкія злачынствы" павінен тлумачыцца абмежавальна і азначаць толькі злачынствы скрайняй цяжкасці, звязаныя з наўмысным забойствам. Мы звярнулі ўвагу на пазіцыю Камітэта наконт таго, што, паколькі смяротнае пакаранне несумяшчальнае з поўным захаваннем права на жыццё, дзяржавам варта імкнуцца да яго абсалютнай адмены. А прыняцце дзяржавамі-ўдзельніцамі мер, якія дэ-факта прыводзяць да павелічэння колькасці выпадкаў і маштабаў прымянення імі пакарання смерцю, або да скарачэння колькасці выпадкаў прадастаўлення імі памілавання і змякчэння прысуду, супярэчыць прадмету і мэце артыкула 6. // 12.12.2022