Навіны

  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці звярнуліся да арганізацый Чырвонага Крыжа па пытанні дыскрымінацыі з боку генеральнага сакратара Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

    Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), доктар Дзмітрый Шаўцоў, у эфіры тэлеканала СТВ выказаўся адносна гендэрнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі. Яго каментар утрымліваў дыскрымінацыйныя і стыгматызуючыя тэзісы. Разумеючы несумяшчальнасць паводзін генеральнага сакратара БТЧК з прынцыпамі арганізацыі, эксперты накіравалі лісты ў розныя інстытуты Чырвонага Крыжа. //
  • Праваабаронцы спрабуюць змагацца з указам 368, які выводзіць сачэнне на беспрэцэдэнтны ўзровень, з дапамогай фокусу на бізнес і правы чалавека

    #указ368 #лічбавае сачэнне #бізнэс і правы чалавека #уцягванне бізнесу ў парушэнне правоў чалавека //
  • Бізнэс і правы чалавека: у XXI стагоддзі грошы ўсё ж павеюць. І часам вельмі моцна

    Бізнэс і правы чалавека для big tech. Спецыфіка лічбавых правоў у кантэксце бізнесу і правоў чалавека. //
  • Як парушэнне лічбавых правоў уплывае на карпаратыўную культуру вялікага бізнэсу

    Лічбавыя правы і карпаратыўная культура вялікага бізнэсу. Палітыкі правоў чалавека для big tech. //
  • Накіравалі ва УВКПЧ ААН інфармацыю пра доступ да вакцынацыі ад COVID-19 у Беларусі

    У накіраваным дакладзе, акрамя агульнай інфармацыі пра роўны і бясплатны доступ да вакцынацыі ў Беларусі, былі прыведзеныя дадзеныя пра прымусовую вакцынацыю на некаторых дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Было падкрэслена, што доступ да вакцынацыі, хоць і быў бясплатным і роўным, але толькі датычна пэўных вакцын, такіх як расійская вакцына Спутник V і кітайская — Vero Cell. У дакладзе асветлены падыход уладаў да вакцынацыі супраць COVID-19, у правытнасці, пра адмову далучыцца да міжнароднай ініцыятывы COVAX, скіраванай на забеспячэнне роўнага доступа да прызнаных САЗ вакцын супраць COVID-19. Наступствамі адмовы прыняць мэтавую дапамогу Еўрапейскага саюза ў межах праграмы Усходняга партнёрства ў забеспячэнні бясплатнымі заходнімі вакцынамі стала немагчымасць для чалавека выбраць вакцыну. Акрамя таго, праз тое, што САЗ не ўхваліла самую распаўсюджаную на беларускім рынку вакцыну Спутник V, грамадзяне Беларусі былі абмежаваныя ў свабодзе перамяшчэння. У тым ліку, былі пазбаўленыя магчымасці наведваць краіны Еўрапейскага Саюза. //
  • Старонкі