Бесперапынныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, падрыхтоўка і правядзенне рэферэндуму ў атмасферы татальнага страху, а таксама ўвядзенне ЦВК абмежаванняў па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання прывяло да адсутнасці незалежнага назірання за ўсімі відамі галасавання (датэрміновым, у дзень выбараў і па месцы знаходжання выбаршчыкаў), а таксама за падлікам галасоў; гэтыя важныя этапы выбарчай кампаніі прайшлі цалкам непразрыста. Прысутнасць праўладных назіральнікаў на ўчастках і ў камісіях не ў стане змяніць дадзеную ацэнку. // 01.03.2022
Расійская Федэрацыя называе гэтыя дзеянні “спецыяльнай аперацыяй”, але трэба называць рэчы сваімі імёнамі: пачалася вайна, Расія - краіна-агрэсар, Беларусь уцягнутая ў гэтую вайну як саюзнік агрэсара. // 24.02.2022
Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта паведамілі пра справу Уладзіміра Мацкевіча ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях, Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень здароўя, па свабодзе выказвання меркавання і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. // 12.02.2022
Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта накіравалі Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасяжны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя інфармацыю ў сувязі з абвешчаным ім заклікам да арганізацый грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце прадставіць інфармацыю для падрыхтоўкі свайго тэматычнага даклада «Гвалт і яго ўплыў на права на здароўе» для 50-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбудзецца ў чэрвені 2022 года. // 25.01.2022