Мы ацэньваем пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 23.01.2021
ПЦ "Вясна" і БХК адзначаюць, што стварэнне перашкод Віктару Бабарыку ў зносінах на канфідэнцыйнай аснове з адвакатамі ўжо больш за месяц парушае яго права на абарону, што ў сукупнасці з заключэннем пад варту яго адваката па пытаннях выбарчага заканадаўства Максіма Знака і абуральна неправамерным пазбаўленнем ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі за прававы каментар парталу TUT.BY расцэньваецца праваабарончай супольнасцю няйначай як парушэнне права на абарону і на справядлівае судовае разбіральніцтва крымінальнай справы экс-кіраўніка Белгазпрамбанка ў судзе, паколькі ўлады зрабілі ўсё для таго, каб "звязаць рукі" абаронцам, якія аказваюць яму прававую дапамогу. // 22.01.2021
На гэтым запісы, сярод іншага, згадваецца, як быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі, ідзе гаворка аб стварэнні лагераў для пратэстоўцаў і даецца карт-бланш на ўжыванне сілы. // 20.01.2021
Праваабарончая дзейасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю і пераслед за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца абсалютна не прымальным, грубейшым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў.
Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед Л. Судаленкі і М. Тарасенкі з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 20.01.2021
Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці толькі за факт удзелу ў мірных сходах і рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў мірных сходаў і выказвання меркавання, не мае нічога агульнага з фінансаваннем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з’яўляецца злачынствам.
У дадзеным канктэксце дзейнасць Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з’яўляецца добраахвотнай і дабрачыннай дзейнасцю па аказанню дапамогі ахвярам масавых палітычных рэпрэсій ў краіне і па сутнасці сваёй з’яўляецца правабарончай. // 18.01.2021