Нашая пазіціыя па дадзеных справах заключаецца ў тым, што мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна падпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганзацыі і правядзяення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізычнай сілы да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як скрайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.
Адпаведна ўсялякага кшталту дзеянні па гвалтоўным спыненні мірных сходаў, затрыманні іх удзельнікаў, прымяненне ў дачыненні да іх гвалту, прыцягненне іх да адказнасці толькі за сам факт удзелу ў такіх сходах з’яўляюцца непрапарцыйнымі абмежаваннямі свабоды мірных сходаў, якія выходзяць за межы дапушчальных абмежаванняў свабоды сходаў і выказвання свайго меркавання. // 16.01.2021
Праваабаронцы ацэньваюць дзеянні ўладаў і праваахоўных органаў як грубыя парушэнні правоў чалавека. У прыватнасці, змест гутаркі аднаго з кіраўнікоў МУС, які спасылаецца на поўную свабоду дзеянняў, санкцыянаваную фактычным кіраўніком дзяржавы, паказвае поўнае ігнараванне ўладамі базавых асабістых правоў чалавека, такіх як права на жыццё, на свабоду ад катаванняў, на свабоду ад прымусовай працы, на асабістую недатыкальнасць. // 15.01.2021
Мы ацэньваем пераслед Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, Вольгі Паўлавай, Аляксандра Геджадзе, Аляксандра Раентава, Вікторыі Міронцавай, Анастасіі Міронцавай, Мікалая Шаметава, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 12.01.2021
БХК звярнуў увагу спэцдакладчыка на адсутнасць прававой асновы для стварэння падобнай базы дадзеных і выкарыстання дадзеных для мэтаў, якія не адпавядаюць прынцыпам законнасці, неабходнасці і суразмернасці. // 29.12.2020