Паводле міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, інфарматары (выкрывальнікі) і журналісты, якія паведамляюць публічна канфідэнцыйныя звесткі, раскрыццё якіх можа прывесці да эфектыўнага выяўлення і расследавання злачынстваў, дзейнічаюць у інтарэсах грамадства і павінны быць абаронены ад адказнасці. // 18.12.2020
Заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ, на наш погляд, з'яўляецца прамым умяшаннем у свабоду выказвання меркавання адвакатаў, замацаваную ў Асноўных прынцыпах, якія тычацца ролі юрыстаў, — гаворыцца ў звароце. // 18.12.2020
Што датычыцца ўчынення надпісаў і малюнкаў фарбай на шчытах агароджы, якія былі ўстаноўленыя на вайсковай тэхніцы Мінабароны, якой быў перагароджаны праспект, то гэтыя дзеянні нельга разглядаць як хуліганства, паколькі дадзеныя надпісы былі ўчыненыя ў адрас прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, утрымілівалі скрайне негатыўную ацэнку іх дзеянняў і з’яўляліся выказваннем меркавання.
Абмежаванне свабоды выказвання меркавання можа быць спалучана з пэўнымі абмежаваннямі, але яны сярод іншага павінны адпавядаць прынцыпам суразмернасці.
Акрамя таго, учыненне надпісаў фарбай на жалезных шчытах відавочна не магло прывесці да іх пашкоджанняў, а нанесеная шкода ад такіх дзеянняў насіла сімвалічны характар. // 17.12.2020
Практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку ў выглядзе арышту, за вывешванне БЧБ-сцягоў у сваім доме парушае правы чалавека. // 04.12.2020
Мы ацэньваем пераслед Аляксандра Цярэшкі, Ірыны Шчаснай, Руслана Парфёнава, Дзяніса Жука, Сяргея Ярашэвіча, Алега Корбана,Дзмітрыя Карабейніка, Рыгора Саладоўнікава, Арцёма Вінакурава, Івана Андрушойця, Аляксея Санчука, Ігара Поварава, Яўгена Юшкевіча, Таццяны Якельчык, Уладзіслава Марціновіча, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 03.12.2020