Навіны

Патрабуем адмены прысудаў і вызвалення лідараў незалежных прафсаюзаў
Варта адзначыць, што 8 лістапада 2022 г. Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рашэнне аб прымяненні артыкула 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі з прычыны сістэматычных парушэнняў у дачыненні да працаўнікоў і прафсаюзаў, і ігнараваннем рэкамендацый МАП на працягу больш за 17 гадоў. Гэта толькі другі выпадак у больш як 100-гадовай гісторыі МАП пасля ўжывання такой крайняй меры да М'янмы ў 2000-м, што лішні раз падкрэслівае надзвычайную сур'ёзнасць парушэнняў правоў прафсаюзаў беларускімі ўладамі. // 06.01.2023
БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ У 2022
Гэта паведамленне, каб коратка расказаць аб некаторых важных справах, якія былі зроблены ў адыходзячым годзе, і падзякаваць партнёрам, экспертам, стажорам і валанцёрам. // 30.12.2022
Беларускі Хельсінкскі Камітэт пра Алега Гулака
Развітанне са спадаром Алегам пройдзе ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (Šv. Jono g. 12), з 14:00 да 17:30. Потым ён будзе крэміраваны, прах пахаваюць на радзіме, у Жылічах Магілёўскай вобласці. // 20.12.2022
Мы накіравалі паведамленне ў спецыяльныя працэдуры ААН аб практыцы прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Мы заклікалі Спецыяльных дакладчыкаў звязацца з уладамі Беларусі і папрасіць іх прывесці заканадаўства аб экстрэмізме ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, а таксама спыніць практыку прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фармаваннямі і арганізацыямі без належных разумных і суразмерных падстаў. // 18.12.2022