У анлайн-звароце, падрыхтаваным сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека, мы распавялі пра рэпрэсіўную кампанію, якую ўрад Беларусі вядзе ў дачыненні да адвакатаў і юрыстаў, якія абараняюць правы чалавека. // 26.06.2023
Растлумачваем, як будавалася камунікацыя МАП і беларускага ўрада ў апошнія гады, чаму прымянілі артыкул 33 Статута МАП, якія канкрэтныя меры заяўленыя Адміністрацыйная Рада МАП. // 26.06.2023
Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі. З сярэдзіны лютага Калеснікавай адмаўляюць у любых кантактах з сям'ёй, уключаючы званкі, лісты і спатканні. Адвакат, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, з 7 лютага не можа атрымаць да яе доступ. // 12.06.2023
Практыка запісу "пакаяльных відэа" ў сценах юрыдычнага факультэта пагражае сваімі доўгатэрміновымі наступствамі ў супольнасці юрыстаў, сведчыць пра непавагу да права, заахвочванне адміністрацыяй факультэта неправавых падыходаў, сродкаў і метадаў. Усё гэта фармуе зусім неадэкватныя ўяўленні ў студэнтаў пра права ў цэлым, пра правы чалавека і магчымасці іх рэалізацыі. Цяжка ўявіць, што будучыя юрысты, атрымаўшы такі "вопыт" рэалізацыі базавых правоў чалавека, змогуць адэкватна разумець сутнасць гэтых правоў і абараняць гэтыя правы ў будучыні. Наступствы дзеянняў па разбурэнні базавых асноў юрыдычнай адукацыі, якія зыходзяць ад адміністрацыі вышэйшых навучальных устаноў, маюць вельмі глыбокі і цяжка ліквідаваны характар, таму асабліва важна, каб гэтыя дзеянні атрымалі прынцыповую ацэнку. // 31.05.2023
У сваім звароце мы падкрэслілі, што смерць Мікалая Клімовіча далёка не першы выпадак смерці палітвязняў у беларускіх турмах. Больш за тое, праваабаронцы ўвесь час паведамляюць аб адсутнасці належнага медыцынскага агляду, адпаведных умоў і абсталявання, кваліфікаванага медыцынскага персаналу і неаказанні медыцынскай дапамогі. У паведамленні мы таксама апісалі практыку адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі як спосаб ціску на палітычных зняволеных. // 16.05.2023