Навіны

Праваабаронцы спрабуюць змагацца з указам 368, які выводзіць сачэнне на беспрэцэдэнтны ўзровень, з дапамогай фокусу на бізнес і правы чалавека
#указ368 #лічбавае сачэнне #бізнэс і правы чалавека #уцягванне бізнесу ў парушэнне правоў чалавека // 07.11.2022
Бізнэс і правы чалавека: у XXI стагоддзі грошы ўсё ж павеюць. І часам вельмі моцна
Бізнэс і правы чалавека для big tech. Спецыфіка лічбавых правоў у кантэксце бізнесу і правоў чалавека. // 23.10.2022
Як парушэнне лічбавых правоў уплывае на карпаратыўную культуру вялікага бізнэсу
Лічбавыя правы і карпаратыўная культура вялікага бізнэсу. Палітыкі правоў чалавека для big tech. // 23.10.2022
Накіравалі ва УВКПЧ ААН інфармацыю пра доступ да вакцынацыі ад COVID-19 у Беларусі
У накіраваным дакладзе, акрамя агульнай інфармацыі пра роўны і бясплатны доступ да вакцынацыі ў Беларусі, былі прыведзеныя дадзеныя пра прымусовую вакцынацыю на некаторых дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Было падкрэслена, што доступ да вакцынацыі, хоць і быў бясплатным і роўным, але толькі датычна пэўных вакцын, такіх як расійская вакцына Спутник V і кітайская — Vero Cell. У дакладзе асветлены падыход уладаў да вакцынацыі супраць COVID-19, у правытнасці, пра адмову далучыцца да міжнароднай ініцыятывы COVAX, скіраванай на забеспячэнне роўнага доступа да прызнаных САЗ вакцын супраць COVID-19. Наступствамі адмовы прыняць мэтавую дапамогу Еўрапейскага саюза ў межах праграмы Усходняга партнёрства ў забеспячэнні бясплатнымі заходнімі вакцынамі стала немагчымасць для чалавека выбраць вакцыну. Акрамя таго, праз тое, што САЗ не ўхваліла самую распаўсюджаную на беларускім рынку вакцыну Спутник V, грамадзяне Беларусі былі абмежаваныя ў свабодзе перамяшчэння. У тым ліку, былі пазбаўленыя магчымасці наведваць краіны Еўрапейскага Саюза. // 13.10.2022