У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. // 26.07.2023
Права на жыццё – гэта права, якое не падлягае вузкаму тлумачэнню. Размова ідзе пра права фізічных асобаў не зазнаваць дзеянні ці бяздзейнасць, якія маюць мэтай або меркавана могуць выклікаць ненатуральную ці заўчасную смерць асобы, а таксама пра права на належнае жыццё. // 12.07.2023
Мы падкрэслілі, што мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі з'яўляецца важным механізмам ацэнкі агульнай сітуацыі з правамі чалавека, рэагавання на сістэмныя парушэнні правоў чалавека і падтрымання міжнароднай увагі да краіны, і заклікалі Савет па правах чалавека прадоўжыць мандат яшчэ на адзін год.
// 08.07.2023
Мы канстатуем, што ініцыятыва Генеральнай пракуратуры з’яўляецца неабгрунтаваным умяшальніцтвам дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзян і грамадзянак i супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, уключаючы сэксуальныя і рэпрадуктыўныя правы, а таксама выклікае пагрозу для розных уразлівых групаў (уключна, але не абмежавана – для ЛГБТК+ супольнасці, падлеткаў, жанчын). // 03.07.2023