Нацыянальны індэкс правоў чалавека. Дадзеныя

Поўная візуалізацыя індэкса даступна тут. У гэтым раздзеле мы захоўваем дадзеныя і каментарыі экспертаў.
 
Гэты індэкс стварае група экспертаў грамадзянскай супольнасці пад агульнай каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
Мы прыводзім агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека і па трох катэгорыях (сацыяльна-эканамічныя правы, грамадзянска-палітычныя правы і агульныя меры ў галіне правоў чалавека) ацэньваем канкрэтныя правы, іх кампаненты і індыкатары ідэальнай сітуацыі.
 
Мы робім гэты індэкс дзеля трох рэчаў:
  1. каб зацікаўленыя прафесіяналы маглі хутка ацаніць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а не збіраць інфармацыю па разрозненых крыніцах;
  2. каб паказаць, як змяняецца сітуацыя;
  3. па сутнасці індэкс паказвае напрамак рэформ у галіне правоў чалавека, у якіх мае патрэбу наша краіна.

Мы выкарыстоўваем cookies, каб палепшыць ваш карыстальніцкі вопыт. Гэта функцыянальныя, аналітычныя і іншыя cookies. Больш інфармацыі тут.

This website uses cookies to give visitors the best possible experience. This includes functionality, analysis and other cookies, more about this here.