Навіны

  • Перадалі інфармацыю пра сістэматычныя парушэнні працоўных правоў Спецыяльнаму дакладчыку па Беларусі

    Мы адзначаем сістэматычнае злоўжыванне механізмамі ціску на работнікаў, якія існавалі і да 2020 году – у тым ліку сістэмай тэрміновых працоўных дамоваў, адміністрацыйным ўмяшаннем ў кадравую палітыку прадпрыемстваў і ўвядзеннем пасад «намеснікаў па бяспецы» ў дзяржаўных арганізацыях. Гэтыя і іншыя механізмы дазваляюць уладам адвольна ўмешвацца ў працэс найму і звальнення супрацоўнікаў. //
  • cover for UPR report

    UPR-2025: даклад беларускіх недзяржаўных арганізацый аб правах чалавека ў Беларусі

    У сваім дакладзе кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый распавяла пра сітуацыю з усім спектрам правоў чалавека ў краіне і прапанавала, якія рэкамендацыі мэтазгодна адрасаваць уладам Беларусі ў межах працэдуры УПА. //
  • Пазіцыя кааліцыі беларускіх праваабарончых арганізацый адносна ініцыятывы па заснаванні дэмакратычнымі сіламі Беларусі інстытута Упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі

    Прынцыповыя заўвагі: 1) занадта шырокі пералік функцый Упаўнаважанага, якія немагчыма эфектыўна рэалізоўваць у цяперашніх умовах; 2) занадта шырокая суб'ектная кампетэнцыя, якая размывае сутнасць інстытута Упаўнаважанага па правах чалавека. //
  • Шэсць праваабарончых арганізацый перадалі ў Мііжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасці

    Паведамленне дэманструе, што прадстаўнікі беларускіх ўладаў вымусілі пакінуць краіну да 6,4% насельніцтва Беларусі па стане на 2020 год. Акрамя таго, прадстаўнікі беларускіх уладаў працягваюць пераслед вымушана выгнаных беларусаў, і тых, хто пражывае за мяжой, шляхам сістэматычнага судовага пераследу, у тым ліку завочных судоў, а таксама запалохвання і пагроз у дачыненні да тых, хто знаходзіцца ў выгнанні і іх сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, публічнага распаўсюджвання мовы варожасці, неабгрунтаваных ператрусаў і канфіскацыі маёмасці. Паведамленне таксама гаворыць аб татальным пазбаўленні беларусаў у выгнанні доступа да дзяржаўных працэдур, уключаючы магчымаць атрымаць дакументы, якія ідэнтыфікуюць асобу, што вядзе да дэ факта безграмадзянства. //
  • Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі

    Нягледзячы на адсутнасць дэмакратычнай легітымнасці, рэжым А. Лукашэнкі працягвае ажыццяўляць эфектыўны кантроль над тэрыторыяй Беларусі, уключна з дзяржаўнымі інстытутамі, і, такім чынам, з'яўляецца дэ-факта ўладай на гэтай тэрыторыі. У сваю чаргу, гэта накладвае на прадстаўнікоў улады ўсю поўнасць абавязальніцтваў па выкананні правоў чалавека, прадугледжаных Канстытуцыяй і міжнародным правам. //
  • Старонкі