Пошук
Навіна
Паколькі да 2020 года УПА быў міжнародным механізмам, з якім дзяржава была найбольш гатова працаваць, мы хочам крыху растлумачыць, як усё дзейнічае.
Усе гэтыя гады мы працуем для таго, каб правы чалавека былі важнай часткай правілаў гульні ў краіне.
Мы лічым важным працэс рэфармавання Канстытуцыі, у тым ліку для забеспячэння рэальнага падзелу ўладаў, для стварэння дадатковых мер па абароне правоў чалавека, аднак эфектыўны дыялог па абмеркаванні прапаноў па змене Канстытуцыі магчымы толькі ў выпадку дээскалацыі сітуацыі ў краіне: адмовы ад рэпрэсій і пераследу іншадумцаў, спынення затрыманняў мірных дэманстрантаў, вызвалення палітычных зняволеных, пачатку працэдур прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да катаванняў.
Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці ціску і затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў.
Мы ацэньваем пераслед Сяргея Брыля, Андрэя Папова, Паўла Нядбайлы, Сяргея Ляжэнкі, Дзмітрыя Івашкова, Юрыя Бялько, Дзмітрыя Ластоўскага, Яраслава Збароўскага, Дзяніса Болтуця, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Адміністрацыйны пераслед Леаніда Мархоткі мы разглядаем як пакаранне за ажыццяўленне ім законнай праваабарончай дзейнасці.
15 кастрычніка 2020 года адбудзецца пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім будзе разглядацца пытанне аб спыненні дзеяння яго ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.
Адміністрацыйны пераслед Леаніда Мархоткі мы разглядаем як пакаранне за ажыццяўленне ім законнай праваабарончай дзейнасці.
Спецыялісты сфакусаваліся на правах чалавека на жыццё, асабістую свабоду і гуманнае абыходжанне, а таксама на свабодзе ад катаванняў. Таксама ў дакладзе закранутыя факты парушэнняў правоў журналістаў і дзяцей.
Праваабаронцы засяродзіліся на наступных тэмах: парушэнне права на жыццё, катаванні, гвалт, жорскія абыходжанні, адвольныя затрыманні, ціск на журналістаў, сітуацыя з адвакатамі і парушэнні правоў дзяцей. У падрыхтоўцы даклада прымалі ўдзел Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) і FIDH.
Мы разглядаем інцыдэнт вакол Людмілы Казак разам з затрыманнем і заключэннем пад варту адвакатаў Максіма Знака і Іллі Салея як ціск на адвакатаў, якія аказваюць прафесійную прававую дапамогу затрыманым апанентам рэжыму, і ў цэлым, як атаку на незалежнасць адвакатаў.
У сувязі з нявысветленасцю падстаў і працэдур прыняцця дакумента, у якім выяўляецца пазіцыя, а таксама прававых наступстваў мяркуем важным атрымаць адпаведныя тлумачэнні.
На аснове запоўненай анкеты нашы партнёры паспрабуюць аказаць дапамогу пацярпелым дзецям
Мы перакананыя, што крымінальны пераслед М. Калеснікавай, М. Знака і І. Салея носіць палітычна матываваны характар, ён скіраваны на спыненне іх законнай дзейнасці ці змяненні яе характару.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт лічыць затрыманне адвакатаў умяшаннем у іх прафесійную дзейнасць і падрывам іх незалежнасці па палітычных матывах.
Затрыманні Аляксандра Васілевіча, Ліліі Уласавай, Юліі Шардыкі, Дзмітрыя Рабцэвіча, Віктара Куўшынава і Уладзіслава Міхалапа стала працягам хвалі рэпрэсій, якія распачаліся ў краіне з моманту абвяшчэння парламентам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
Згодна з мандатам Рабочая група просіць дзяржаву правесці расследавання і паведаміць аб выніках.
У адказе сказана: "паколькі ў Вашым звароце адсутнічаюць звесткі аб канкрэтных злачынствах і іншых абставінах, падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверкі непасрэдна па дадзеным звароце і прыняцця рашэнняў у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, няма".
Гэтыя звароты пададзеныя ў сувязі з парушэннямі пры ажыццяўленні правасуддзя.
Праваабаронцы нагадваюць, што больш за 6 000 чалавек былі затрыманыя, знаходзіліся ў зняволенні на працягу да 10 сутак і іх месцазнаходжання было невядомае. Прынамсі 450 з іх былі збітыя; вязняў прыніжалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання з’яўляюцца сістэмнымі, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей.
БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства ёсць усе даныя для распачацця крымінальнай справы.
Аналітыка кампаніі тут.
Праваабаронцы агучылі свае ацэнкі сітуацыі.
Праваабаронцы просяць Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і спецдакладчыкаў звярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых міжнародна-прававых дакументах, у першую чаргу, спыніць ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, у тым ліку выкарыстанне траўмуючых сродкаў – святло-шумавых гранат, гумовых куляў і іншага зброі.
Таксама прапануецца задзейнічаць усе магчымыя інструменты маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Адначасова праваабаронцы інфармуюць, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамленні, якія тычацца асобных парушэнняў правоў чалавека.
Маюцца шматлікія сведчанні жорсткасці, гвалту і беспадстаўнага прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў да людзей, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі аддзяленняў міліцыі ў чаканні афармлення неабходных працэсуальных дакументаў.
Мы асуджаем непрапарцыйнае прымяненне сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў 9 і 10 жніўня, выкарыстанне спецыяльных сродкаў у адносінах да мірных дэманстрантаў.
Мы ўскладаем на ўладу і праваахоўныя органы ўсю адказнасць за тое, што адбылося. Адначасова мы заклікаем да больш хуткай дээскалацыі канфлікту.
Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што выкарыстанне сілы, разгон сходаў і затрыманне іх удзельнікаў без разумнага абгрунтавання з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем права на мірныя сходы і правы на выказванне меркавання.
Адзначаем, што любы гвалт немінуча прыводзіць да зваротнай рэакцыі, якая можа быць непрадказальнай і некантраляванай. У сувязі з гэтым мы ў чарговы раз заклікаем супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых органаў і падраздзяленняў, якія былі задзейнічаныя ў разгонах мірных дэманстрацый, да стрыманасці і непрымянення гвалту і зброі.
Мы заклікаем прадстаўнікоў праваахоўных органаў не затрымліваць і не ўжываць фізічную сілу да грамадзян толькі за факт іх удзелу ў мірным сходзе. Наяўнасць у праваахоўных органаў паўнамоцтваў, якія прадугледжваюць магчымасць ўмяшання і разгону незаконнага сходу або магчымасць прымянення сілы, не азначае, што такія паўнамоцтвы варта выкарыстоўваць заўсёды. У выпадку мірнай плыні сходу, арганізаванага з парушэннем заканадаўства, неўмяшанне або актыўнае садзейнічанне правядзенню такога сходу можа часам апынуцца найлепшым спосабам забяспечыць яго мірны зыход.
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту палітвязня Паўла Севярынца і патрабуем:
адмены вынесеных у дачыненні да Паўла Севярынца пастаноў суда аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю ці ўдзел у мірных сходах і неадкладнага ягонага вызвалення; неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты за рэалізацыю свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання; правядзення праверкі і пакарання ўсіх вінаватых у прымяненні катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да Паўла Севярынца і іншых арыштаваных;
Дакумент прапануе разгледзець баланс інтарэсаў бізнесу і чалавека ва ўмовах пандэміі COVID-19. У дакуменце прадстаўлены аналіз асноўных фактараў, якія ўплываюць на пошук такога балансу, а таксама агляд асноўных стратэгій паводзін і некаторых канкрэтных мер, якія важна прадпрымаць бізнэсу як працадаўцу і як вытворцу тавараў і паслуг, а таксама дзяржаве як рэгулятару для абароны чалавека як індывіда, які валодае правамі , і як асновы сучаснага эканамічнага росту. Дакумент складзены з улікам рэкамендацый МАП, СААЗ, УВКПЧ ААН, Міжнароднай гандлёвай палаты, беларускай і замежнай практыкі.