Пошук
Навіна
У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці.
Права на жыццё – гэта права, якое не падлягае вузкаму тлумачэнню. Размова ідзе пра права фізічных асобаў не зазнаваць дзеянні ці бяздзейнасць, якія маюць мэтай або меркавана могуць выклікаць ненатуральную ці заўчасную смерць асобы, а таксама пра права на належнае жыццё.
Мы падкрэслілі, што мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі з'яўляецца важным механізмам ацэнкі агульнай сітуацыі з правамі чалавека, рэагавання на сістэмныя парушэнні правоў чалавека і падтрымання міжнароднай увагі да краіны, і заклікалі Савет па правах чалавека прадоўжыць мандат яшчэ на адзін год.
Мы канстатуем, што ініцыятыва Генеральнай пракуратуры з’яўляецца неабгрунтаваным умяшальніцтвам дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзян і грамадзянак i супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, уключаючы сэксуальныя і рэпрадуктыўныя правы, а таксама выклікае пагрозу для розных уразлівых групаў (уключна, але не абмежавана – для ЛГБТК+ супольнасці, падлеткаў, жанчын).
У анлайн-звароце, падрыхтаваным сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека, мы распавялі пра рэпрэсіўную кампанію, якую ўрад Беларусі вядзе ў дачыненні да адвакатаў і юрыстаў, якія абараняюць правы чалавека.
Растлумачваем, як будавалася камунікацыя МАП і беларускага ўрада ў апошнія гады, чаму прымянілі артыкул 33 Статута МАП, якія канкрэтныя меры заяўленыя Адміністрацыйная Рада МАП.
Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі. З сярэдзіны лютага Калеснікавай адмаўляюць у любых кантактах з сям'ёй, уключаючы званкі, лісты і спатканні. Адвакат, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, з 7 лютага не можа атрымаць да яе доступ.
Практыка запісу "пакаяльных відэа" ў сценах юрыдычнага факультэта пагражае сваімі доўгатэрміновымі наступствамі ў супольнасці юрыстаў, сведчыць пра непавагу да права, заахвочванне адміністрацыяй факультэта неправавых падыходаў, сродкаў і метадаў. Усё гэта фармуе зусім неадэкватныя ўяўленні ў студэнтаў пра права ў цэлым, пра правы чалавека і магчымасці іх рэалізацыі. Цяжка ўявіць, што будучыя юрысты, атрымаўшы такі "вопыт" рэалізацыі базавых правоў чалавека, змогуць адэкватна разумець сутнасць гэтых правоў і абараняць гэтыя правы ў будучыні. Наступствы дзеянняў па разбурэнні базавых асноў юрыдычнай адукацыі, якія зыходзяць ад адміністрацыі вышэйшых навучальных устаноў, маюць вельмі глыбокі і цяжка ліквідаваны характар, таму асабліва важна, каб гэтыя дзеянні атрымалі прынцыповую ацэнку.
У сваім звароце мы падкрэслілі, што смерць Мікалая Клімовіча далёка не першы выпадак смерці палітвязняў у беларускіх турмах. Больш за тое, праваабаронцы ўвесь час паведамляюць аб адсутнасці належнага медыцынскага агляду, адпаведных умоў і абсталявання, кваліфікаванага медыцынскага персаналу і неаказанні медыцынскай дапамогі. У паведамленні мы таксама апісалі практыку адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі як спосаб ціску на палітычных зняволеных.
Мы заклікаем Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаць крымінальную справу па факце смерці Мікалая Клімовіча, правесці аб'ектыўнае і ўсебаковае расследаванне для вызначэння прычын дадзенай трагедыі і праінфармаваць грамадскасць пра яго вынікі. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках парушэння права на ахову здароўя ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку наяўнасць кваліфікаванага медычнага персаналу і адпаведнага абсталявання.
Мы падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго прымянення як інструмента палітычнага ціску і выказваем занепакоенасць магчымымі злоўжываннямі з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці, адвольным яго прымяненнем.
Мы падтрымліваем пазіцыю больш як 30 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый аб стварэнні Саветам незалежнага механізма расследавання найбольш грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці.
У паведамленні мы зазначылі, што не менш за 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў; 7 пажылых палітвязняў уключаныя ў “тэрарыстычны” спіс і нават не могуць атрымліваць грашовыя пераводы.
Разабралі сітуацыю з п.г. правоў чалавека і абароны дзяцей. Ці з'яўляецца "ЧВК Рэдан" прапагандай культуры гвалту?
Мы расцэньваем рашэнне КДБ як чарговы крок у рамках маштабнай палітыкі адвольнага выкарыстання беларускімі ўладамі антыэкстрэмісцкага заканадаўства дзеля пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці і задушэння грамадзянскага актывізму.
Мы разглядаем вынесены прысуд выключна як палітычную расправу і помсту за мірныя дзеянні кіраўніцтва і сябраў ПЦ “Вясна” па абароне правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
Для студэнтаў і студэнтак 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства). Стажыроўка будзе праходзіць анлайн.
Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень. Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры.
Мы расказалі пра тое, што правы на свабоду асацыяцый і мірных сходаў абароненыя крымінальным заканадаўствам. Нягледзячы на гэта, мы ўказалі на масавае парушэнне гэтых правоў, у тым ліку сур'ёзныя парушэнні, і адсутнасць рэакцыі ўладаў у выглядзе прыцягнення да адказнасці вінаватых. У прыватнасці, мы падзяліліся інфармацыяй пра 777 арганізацый, якія сутыкнуліся з прымусовай ліквідацыяй; пра ня менш як 60 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія апынуліся ў зняволенні, дзе яны пастаянна падвяргаюцца ціску; пра непрапарцыйнае выкарыстанне сілы на мірных пратэстах 2020 года, што пацягнула за сабой смерці ўдзельнікаў; пра масавыя затрыманні і катаванні.
Савет Еўропы (СЕ) апублікаваў план па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл, які складаецца з 15-ці пунктаў, уключаючы розныя мерапрыемствы, трэнінгі па правах чалавека, семінары па Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, якія будуць праведзеныя пад эгідай СЕ для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.
Эксперты БХК называюць гэты план цалкам добрым інструментарыем для грамадзянскай супольнасці і асабліва для прафесійнай юрыдычнай супольнасці. Гэтыя інструменты дапамогуць беларускім юрыстам падрыхтаваць і сябе, і прававую сістэму Беларусі да інтэграцыі ў Савет Еўропы і да гарманічнага існавання ў прасторы еўрапейскіх стандартаў у цэлым.
Ліквідацыя МХГ – відавочна рэпрэсіўная мера і з'яўляецца часткай сістэмнай палітыкі расейскіх уладаў па падаўленні крытычных галасоў і знішчэнні незалежнай грамадзянскай супольнасці на фоне агрэсіўнай вайны, развязанай Расеяй супраць Украіны. Гэтыя рэпрэсіўныя дзеянні развіваюцца па нарастаючай і ўключаюць у сябе пераслед расійскімі ўладамі іншых вядучых праваабарончых арганізацый:ліквідацыю Міжнароднага таварыства "Мемарыял" і Праваабарончага цэнтра "Мемарыял", прызначэнне вялізных штрафаў і канфіскацыю маёмасці "Мемарыяла" і Сахараўскага цэнтра, значнае ўзмацненне жорсткасці заканадаўства аб "замежных агентах” у канцы мінулага года і г.д.
Факты сведчаць не толькі пра сур'ёзныя праблемы ў сферы аказання юрыдычнай (адвакацкай) дапамогі, у праве на абарону і юрыдычную дапамогу, але і пра немагчымасць існавання ў такіх умовах незалежнага і справядлівага суду ў цэлым. Пераслед адвакатаў за іх прафесійную дзейнасць як з боку дзяржаўных органаў, так і з боку калегій адвакатаў стварае атмасферу запалохвання і недаверу ў адвакацкай супольнасці і аказвае "ахаладжальны эфект" на тых адвакатаў, хто яшчэ працуе ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
На думку БХК дзеянні беларускіх уладаў парушаюць артыкул 2 Канвенцыі МАП № 87, які прадугледжвае, што працаўнікі маюць права ствараць арганізацыі па свайму выбару без папярэдняга дазволу, і права ўступаць у такія арганізацыі, і артыкул 11, які прадугледжвае, што дзяржава абавязваецца прымаць усе неабходныя. і належныя меры, каб гарантаваць работнікам і працадаўцам свабоднае ажыццяўленне права на стварэнне прафсаюзаў. Больш за тое, такі зварот парушае права на свабоду асацыяцыі, у тым ліку права ствараць прафесійныя саюзы і ўступаць у іх, прадугледжанае артыкулам 22 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітчных правах.
Варта адзначыць, што 8 лістапада 2022 г. Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рашэнне аб прымяненні артыкула 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі з прычыны сістэматычных парушэнняў у дачыненні да працаўнікоў і прафсаюзаў, і ігнараваннем рэкамендацый МАП на працягу больш за 17 гадоў. Гэта толькі другі выпадак у больш як 100-гадовай гісторыі МАП пасля ўжывання такой крайняй меры да М'янмы ў 2000-м, што лішні раз падкрэслівае надзвычайную сур'ёзнасць парушэнняў правоў прафсаюзаў беларускімі ўладамі.
Гэта паведамленне, каб коратка расказаць аб некаторых важных справах, якія былі зроблены ў адыходзячым годзе, і падзякаваць партнёрам, экспертам, стажорам і валанцёрам.
Развітанне са спадаром Алегам пройдзе ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (Šv. Jono g. 12), з 14:00 да 17:30.
Потым ён будзе крэміраваны, прах пахаваюць на радзіме, у Жылічах Магілёўскай вобласці.
Мы заклікалі Спецыяльных дакладчыкаў звязацца з уладамі Беларусі і папрасіць іх прывесці заканадаўства аб экстрэмізме ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, а таксама спыніць практыку прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фармаваннямі і арганізацыямі без належных разумных і суразмерных падстаў.
Увечары 16 снежня памёр кіраўнік арганізацыі Алег Гулак.
Па папярэднім дыягназе ў яго спынілась сэрца.
Інфармацыя аб развітанні будзе на наступным тыдні.
Спачуваем блізкім.
Камітэт разглядзіць даклад Рэспублікі Беларусь і інфармацыю ад праваабарончых арганізацый на сваёй вясновай сесіі, якая пройдзе 27 лютага – 24 сакавіка 2023 года.
У паведамленні мы адзначылі, што пазбаўленне каталіцкай грамады доступу ў Чырвоны касцёл з'яўляецца працягам практыкі парушэння правоў католікаў Беларусі, так, ужо адбываліся палітычна матываваныя пераследы, утручанне і абмежаванне рэлігійных традыцый і звычаяў. Мы падкрэслілі, што вышэйзгаданыя дзеянні дзяржавы ўяўляюць сабой структурную дыскрымінацыю каталікоў у Беларусі.
На думку БХК, такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя як парушэнне Беларуссю сваіх абавязальніцтваў па міжнародным праве, у прыватнасці, пункта 2 артыкула 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім гаворыцца, што смяротныя прысуды могуць быць вынесеныя толькі за самыя цяжкія злачынствы. Камітэт па правах чалавека, у сваю чаргу, растлумачыў у заўвагах агульнага парадку № 36, што тэрмін "найбольш цяжкія злачынствы" павінен тлумачыцца абмежавальна і азначаць толькі злачынствы скрайняй цяжкасці, звязаныя з наўмысным забойствам. Мы звярнулі ўвагу на пазіцыю Камітэта наконт таго, што, паколькі смяротнае пакаранне несумяшчальнае з поўным захаваннем права на жыццё, дзяржавам варта імкнуцца да яго абсалютнай адмены. А прыняцце дзяржавамі-ўдзельніцамі мер, якія дэ-факта прыводзяць да павелічэння колькасці выпадкаў і маштабаў прымянення імі пакарання смерцю, або да скарачэння колькасці выпадкаў прадастаўлення імі памілавання і змякчэння прысуду, супярэчыць прадмету і мэце артыкула 6.
Тлумачэнні Беларускага Хельсінкскага Камітэта аб тым, на якім этапе праца "кантактнай групы" і якую павестку прасоўваюць праваабаронцы.
Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), доктар Дзмітрый Шаўцоў, у эфіры тэлеканала СТВ выказаўся адносна гендэрнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі. Яго каментар утрымліваў дыскрымінацыйныя і стыгматызуючыя тэзісы. Разумеючы несумяшчальнасць паводзін генеральнага сакратара БТЧК з прынцыпамі арганізацыі, эксперты накіравалі лісты ў розныя інстытуты Чырвонага Крыжа.
#указ368 #лічбавае сачэнне #бізнэс і правы чалавека #уцягванне бізнесу ў парушэнне правоў чалавека
Бізнэс і правы чалавека для big tech. Спецыфіка лічбавых правоў у кантэксце бізнесу і правоў чалавека.
Лічбавыя правы і карпаратыўная культура вялікага бізнэсу. Палітыкі правоў чалавека для big tech.
У накіраваным дакладзе, акрамя агульнай інфармацыі пра роўны і бясплатны доступ да вакцынацыі ў Беларусі, былі прыведзеныя дадзеныя пра прымусовую вакцынацыю на некаторых дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Было падкрэслена, што доступ да вакцынацыі, хоць і быў бясплатным і роўным, але толькі датычна пэўных вакцын, такіх як расійская вакцына Спутник V і кітайская — Vero Cell. У дакладзе асветлены падыход уладаў да вакцынацыі супраць COVID-19, у правытнасці, пра адмову далучыцца да міжнароднай ініцыятывы COVAX, скіраванай на забеспячэнне роўнага доступа да прызнаных САЗ вакцын супраць COVID-19. Наступствамі адмовы прыняць мэтавую дапамогу Еўрапейскага саюза ў межах праграмы Усходняга партнёрства ў забеспячэнні бясплатнымі заходнімі вакцынамі стала немагчымасць для чалавека выбраць вакцыну. Акрамя таго, праз тое, што САЗ не ўхваліла самую распаўсюджаную на беларускім рынку вакцыну Спутник V, грамадзяне Беларусі былі абмежаваныя ў свабодзе перамяшчэння. У тым ліку, былі пазбаўленыя магчымасці наведваць краіны Еўрапейскага Саюза.
Для студэнтаў і студэнтак 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства). Стажыроўка будзе праходзіць анлайн.
Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень. Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры.
Права звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны, замацавана артыкулам 61 Канстытуцыі Беларусі. Замацаваўшы падобную норму ў сваёй Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь пацвердзіла важнасць дадзенага права. Планы ўладаў па дэнансацыі Факультатыўнага пратаколу не адпавядаюць духу Канстытуцыі, бо істотна звужаюць акно магчымасцяў для індывідаў, якія пацярпелі ад парушэнняў правоў чалавека, выкарыстоўваць міжнародныя працэдуры, калі ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны недаступныя ці неэфектыўныя.
Мы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў негуманных умовах, да іх прымяняюцца псіхалагічныя і фізічныя катаванні, у прыватнасці, іх пазбаўляюць магчымасці весці перапіску і не даюць неабходную медыцынскую дапамогу.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў інфармацыю аб чарговым пакаянным відэа з удзелам падлетка, апублікаваным на блізкім да сілавікоў канале, спецдакладчыкам ААН. На відэа падлетак прызнаецца, што прымаў удзел у пратэстах 2020 года, а таксама пакідаў негатыўныя каментары аб вайне ў Украіне ў бок жыхароў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, на думку сілавікоў, ён "распальваў варожасьць у Інтэрнэце".
Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз нас і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН.