Пошук
Навіна
Мы вырашылі падрыхтаваць альтэрнатыўную справаздачу, якая б адлюстроўвала рэальную карціну ў краіне па ўсім задачам МУР 16.
Мы падкрэслілі, што затрыманні, арышты і адміністрацыйны пераслед адвакатаў – гэта працяг палітыкі рэпрэсій і запалохвання адвакатаў, якія абараняюць кліентаў па палітычна матываваных справах.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт пастаянна ажыццяўляе камунікацыю з профільнымі Спецдакладчыкамі ААН для абароны беларускіх адвакатаў. У гэтым матэрыяле мы збіраем усю інфармацыю пра дзеянні праваабаронцаў у дадзеным напрамку.
У паведамленні мы падзяліліся дэталямі знікнення Арцёма Дубскага. 11 траўня ён быў затрыманы ў Менску і дастаўлены ў КДБ для правядзення допыту. Уначы 12 траўня Арцём быў вызвалены з КДБ з патрабаваннем вярнуцца а 14:30 для "аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў". Калі Дубскі вяртаўся ў Асіповічы пасля допыту, за ім да самага дома ішла легкавая машына з трыма "людзьмі ў масках". Раніцай да легкавой машыны далучыўся мікрааўтобус. 12 траўня ў 12 гадзін дня Арцём выйшаў на вуліцу і не вярнуўся. З таго часу Арцём не выходзіць на сувязь.
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram каналамі, афіляванымі з дзяржавай. Гаворка ідзе аб практыцы публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці.
Мы адзначаем, што грамадству не прадставілі выразных абгрунтаванняў неабходнасці пашырэння сферы ўжывання смяротнага пакарання. Аднак каментары дзяржаўных СМІ сведчаць пра тое, што іх мэта — паўплываць на актыўнасць пратэсных дзеянняў супраць удзелу Рэспублікі Беларусь у агрэсіі Расіі супраць Украіны, выкарыстання інфраструктуры і тэрыторыі нашай краіны для судзейнічання агрэсару. Пры гэтым неабходна ўлічваць тую акалічнасць, што жыхары Беларусі пазбаўленыя магчымасці выкарыстоўваць сваё законнае права аказваць уплыў на ўлады па такой важнай праблеме, якая непасрэдна закранае іх інтарэсы.
У паведамленні мы звярнулі ўвагу на каментар Палаты прадстаўнікоў аб тым, што мэтай такіх паправак з'яўляецца "аказваць стрымліваючае ўздзеянне на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстраваць рашучую барацьбу дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю". Мы ў гэтай сувязі падкрэслілі, што менавіта няўхільнасць, а не цяжар пакарання, з'яўляецца стрымліваючым фактарам пры здзяйсненні злачынстваў.
БХК таксама паказаў, што публічнай дыскусіі па гэтым пытанні не праводзілася, у той час як абмеркаванне такіх складаных і далікатных пытанняў вельмі неабходна.
Мы падкрэслілі, што дакладная прававая аснова крымінальных абвінавачванняў супраць прафсаюзных актывістаў невядомая, а таксама што ў пастанове аб ператрусе пералічана каля 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца на працягу апошніх двух гадоў для пераследу грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.
Акрамя таго, у паведамленні мы звярнулі ўвагу Спецыяльных дакладчыкаў на тое, што 7 красавіка КДБ прызнаў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) экстрэмісцкім фарміраваннем.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся да Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб свабодзе меркаванняў і іх свабодным выказванні, па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з інфармацыяй аб парушэнні права адвакатаў у Беларусі на свабоднае выказванне меркавання. Мы паведамілі аб дысцыплінарнай вытворчасці, распачатай у дачыненні да адвакатаў за падпісанне імі петыцыі супраць удзелу Рэспублікі Беларусь ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны, удакладніўшы, што тры адвакаты ўжо атрымалі вымову, а двое іншых чакаюць разгляду.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў Спецыяльным дакладчыкам ААН інфармацыю аб практыцы публічных арыштаў падлеткаў і публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх у тым ліку з'яўляюцца дзеці. У звароце былі апісаны 3 выпадкі дэманстратыўнага затрымання падлеткаў пры іх аднагодках, а таксама прыведзены прыклады 6 "пакаянных" відэа.
Адказваем на вашыя пытанні пра мабілізацыю.
Бесперапынныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, падрыхтоўка і правядзенне рэферэндуму ў атмасферы татальнага страху, а таксама ўвядзенне ЦВК абмежаванняў па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання прывяло да адсутнасці незалежнага назірання за ўсімі відамі галасавання (датэрміновым, у дзень выбараў і па месцы знаходжання выбаршчыкаў), а таксама за падлікам галасоў; гэтыя важныя этапы выбарчай кампаніі прайшлі цалкам непразрыста. Прысутнасць праўладных назіральнікаў на ўчастках і ў камісіях не ў стане змяніць дадзеную ацэнку.
Расійская Федэрацыя называе гэтыя дзеянні “спецыяльнай аперацыяй”, але трэба называць рэчы сваімі імёнамі: пачалася вайна, Расія - краіна-агрэсар, Беларусь уцягнутая ў гэтую вайну як саюзнік агрэсара.
Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта паведамілі пра справу Уладзіміра Мацкевіча ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях, Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень здароўя, па свабодзе выказвання меркавання і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта накіравалі Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасяжны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя інфармацыю ў сувязі з абвешчаным ім заклікам да арганізацый грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце прадставіць інфармацыю для падрыхтоўкі свайго тэматычнага даклада «Гвалт і яго ўплыў на права на здароўе» для 50-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбудзецца ў чэрвені 2022 года.
Мы папрасілі Спецдакладчыкаў звязацца з беларускім урадам і пераканаць перагледзець сваё рашэнне аб крыміналізацыі ўдзелу ў дзейнасці незарэгістраваных ці раней ліквідаваных арганізацый, а таксама не прымяняць артыкул 193-1 на практыцы, паколькі такія дзеянні з'яўляюцца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне свабоды асацыяцый.
Акрамя даўніх праблем у рэалізацыі сацыяльных і эканамічных правоў, такіх як прымусовая праца, праблемы доступу да належнага медыцынскага абслугоўвання ў месцах пазбаўлення волі, у дакладзе апісаны ключавыя падзеі апошніх двух гадоў з пункту гледжання выканання эканамічных, сацыяльных і культурных правоў у Беларусі.
Эксперты звярнулі ўвагу Камітэта на сур'ёзныя парушэнні права на працу, у тым ліку масавыя звальненні па палітычных матывах у розных сферах, а таксама на праблемы ў рэалізацыі права на дастатковы жыццёвы ўзровень і права на здароўе.
БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ І 50 БЕЛАРУСКІХ ЭКСПЕРТАЎ ПАДЛІЧЫЛІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНДЭКС ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
У 2020 годзе Нацыянальны індэкс правоў чалавека склаў 3,1* з 10. Пры гэтым якім бы страшным не здаваўся 2020-ы ў параўнанні з 2019-м, ацэнка ўпала ўсяго на 1,0 бала. Гэта азначае толькі адно: усе сістэмныя праблемы з правамі чалавека былі створаны раней, аднак грамадства не было гатовае звярнуць на іх увагу.
Практыкаарыентаваная онлайн стажыроўка па розных напрамках: міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, абарона ад дыскрымінацыі, бізнес і правы чалавека і інш.
На сённяшні дзень вядома пра прымусовую ліквідацыю больш як 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Сярод ліквідаваных установаў вялікая колькасць праваабарончых арганізацый. Яшчэ ў ліпені 2021 года прынятае рашэнне аб прымусовай ліквідацыі такіх праваабарончых установаў, як Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта", Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Цэнтр прававой трансфармацыі, Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт". 9 жніўня 2021 года Вярхоўным судом прынятае рашэнне аб ліквідацыі РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", 27 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 30 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Экадом", 30 верасня — РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", 5 кастрычніка — Грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва". Таксама 5 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АСГА "Звяно". Акрамя таго, прынятыя рашэнні аб ліквідацыі таксама шэрагу іншых арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на абарону правоў уразлівых груп.
Найбуйнейшыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да Міністэрства юстыцыі з прапановай адклікаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, каб "не дапусціць спынення важнай працы ў інтарэсах абароны правоў усіх людзей у Беларусі".
Сумесная кампанія па вызваленні семярых актывістаў "Вясны" #FreeViasna заклікае ўлады Беларусі:
Цалкам выконваць свае міжнародныя абавязанні ў галіне правоў чалавека як удзельніка Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паважаць правы на свабоду асацыяцыі, мірных сходаў і выказвання меркавання ўсіх людзей у Беларусі.
У поўнай ступені паважаць і абараняць працу праваабаронцаў і гарантаваць, каб кожны меў права скардзіцца на палітыку і дзеянні асобных службовых асобаў і дзяржаўных органаў, а таксама прапаноўваць і ажыццяўляць прафесійна кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ці іншыя адпаведныя кансультацыі і дапамогу ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.
У адпаведнасці з гэтымі абавязаннямі, неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Таццяну Ласіцу, Леаніда Судаленку, Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, зняць абвінавачванні з іх, Марыі Тарасенка і іншых супрацоўнікаў і валанцёраў "Вясны" і забяспечыць іх права на сродак прававой абароны ад незаконнага пераследу.
"Пры такіх акалічнасцях запрашэнне прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыні Лідзіі Ярмошынай для ўдзелу ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў Грузіі з'яўляецца недапушчальным і па сутнасці будзе азначаць падтрымку грузінскімі інстытутамі, у першую чаргу, ЦВК Грузіі, фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне запрошаныя беларускія службовыя асобы", – заявілі праваабаронцы.
Рашэнне Вярхоўнага Суда па справе аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць па крымінальнай справе.
Адзінай падставай для вынясення нам пісьмовага папярэджання стала непрадстаўленне часткі запытаных Мінюстам дакументаў у тэрмін да 16 ліпеня. Нагадаем, што ў офісе БХК 14 ліпеня быў праведзены ператрус, а сам офіс — апячатаны. Запытаныя дакументы знаходзіліся ў апячатаным офісе, іх непрадстаўленне было абумоўлена выключна аб'ектыўнымі абставінамі, якія не залежаць ад праваабаронцаў. Пазіцыя Мінюста ў судзе апісваецца прыкладна так: вы маглі прадставіць дакументы і да ператрусу. З улікам таго, што тэрмін для прадстаўлення дакументаў быў пазначаны самім Міністэрствам, такі аргумент з боку прадстаўніка зацікаўленай асобы выклікае здзіўленне.
Па інфармацыі БАЖ, арганізацыя налічвае каля 1200 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры арганізацыі з'яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ.
Такім чынам, прайшоў амаль год. Мы накіравалі звароты ў Палату прадстаўнікоў і Генеральную пракуратуру. БХК хоча зразумець, якімі былі вынікі работы міжведамаснай камісіі.
Падчас разгляду звароту было ўстаноўлена, што ў ІЧУ ўводзіліся часовыя меры па прыпыненні прыёму перадач і на дадзены момант прыём перадач ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.
БХК звярнуўся ў Генеральную пракуратуру.
У сваім звароце праваабаронцы адзначаюць, што на іх думку «пракуратура г. Мінска ўхіляецца ад выканання асноўных задач, ускладзеных на яе дзяржавай (а менавіта: забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў)».
Па законе пасля двух папярэджанняў на працягу года грамадскую арганізацыю могуць ліквідаваць.
Мы раім грамадзянам, якія былі ў Акрэсціна і сутыкнуліся з невыноснымі ўмовамі, пісаць скаргі ў пракуратуру і патрабаваць правесці праверку адпаведнасці ўмоў утрымання закону. Таксама звяртаем увагу, што заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі праверкі па ўласнай скарзе. Рэкамендуем карыстацца гэтым правам, каб разумець, ці адбылася праверка. Так, напрыклад, можна звярнуцца з пісьмовым запытам аб тым, дзе і ў якім парадку вы можаце азнаёміцца з матэрыяламі праверкі. На такі запыт павінен быць дадзены афіцыйны адказ.
Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы ўразлівых груп і вырашаць іх.
Пазіцыю праваабаронцаў можна сцісла сфармуляваць словамі «выконвайце ўласныя ж законы» і «не забывайце пра свае міжнародныя абавязкі».